![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Аўдыёспэктакль / Агульны час гучаньня 43:57.
Аўтар: Пятрусь Макаль.
Кампазытар: Яўген Глебаў.
Рэжысэр: Л. Тарасава.
Рэжысэр аўдыёкампазыцыі: Т. Аляксеева.
Дырыжэр аркестру Тэатра юнага гледача: Э. Зарыцкі.
Выконваюць акторы: Б. Барысёнак, Г. Раеўская, З. Паўлоўская, А. Фурманава, К. Мізгайла, Э. Шаміёнак, Л. Бельская.
Аўдыёспэктакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім сьвеце атрымала распаўсюджаньне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасьць і з пэўнымі зьменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.
Маці-каза, выходзячы з хаткі, папярэджвае сваіх казьлянятаў, каб тыя сьцерагліся ваўка, што гойсае непадалёк. Воўк спрабуе скарыстаць з адсутнасьці маці, і ўсялякімі хітрыкамі намагаецца ашукаць казьлянятаў.
Музычнае суправаджэньне ў выкананьні аркестру ТЮГу, цудоўная ігра актораў і арыгінальная варыяцыя сюжэту робяць аўдыёспэктакль "Адчыніце, казьляняткі" сапраўдным падарункам для любога дзіцяці!
Падрабязьней пра казку "Воўк і сямёра казьлянятаў" тут.
Фрагмэнт аўдыёспэктаклю "Адчыніце, казьляняткі" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.