Мележ Іван. Людзі на балоце

Мележ Іван. Людзі на балоце
24'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Раман з "Палескае хронікі". Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 18:13:55. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".

Раман "Людзі на балоце" бясспрэчна ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнае прозы ХХ стагодзьдзя. Гэтаю кнігаю İван Мележ бліскуча распачаў так званую "Палескую хроніку" – сэрыю раманаў, прысьвечаных няпростаму, "нiшчымнаму" жыцьцю звычайнага беларускага селяніна ў палескай вёсцы Куранi.

Да "Палескае хронікі", для якое аўтар плянаваў, але так і не пасьпеў напісаць каля 8-мі раманаў, уваходзяць яшчэ дзьве кнігі – "Подых навальніцы" і "Завеі, сьнежань". Гэтыя творы І. Мележа напраўду зьяўляюцца выбітнымі ўзорамі нацыянальнага эпасу, якія й дасюль застаюцца неперавершанымі.

Іван Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскае вобласьці – 9 жніўня 1976, Менск), знаны беларускі празаік, драматург і публіцыст, народны пісьменьнік Беларусі.

Ляўрэат Літаратурнае прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскае прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы". Быў уганараваны Дзяржаўнаю прэміяю БССР (1976) за кнігу нарысаў, эсэ і крытычных артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна).

Фрагмэнт раману "Людзі на балоце" можна праслухаць ніжэй

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)
32'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мележ Іван. Подых навальніцы (2 CD)

Раман. У фармаце mp3 (2 CD). Агульны час гучаньня 26:57:16. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2008.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
32'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Аўдыёкніга у фармаце mp3 (2 CD). Агульны час 39:55:00. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2009.

Колас Якуб. Новая Зямля
24'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Колас Якуб. Новая Зямля

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 08:24:01. Чытае Мікола Рабычын. (p) BelTonMedia, 2008.