Оруэл Джордж. Фэрма. 1984

Оруэл Джордж. Фэрма. 1984
24'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Аўдыёкніга у фармаце mp3. Агульны час гучаньня 17:34:29. Пераклад з ангельскай Сяргей Шупа, чытае Валер Будзевіч. © & (p) BelTonMedia, 2007.

Джордж Оруэл — ангельскі пісьменьнік і публіцыст вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі.

У сатыры раману "Фэрма" Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 году. Жывёлы фэрмы "Мэнар" арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара-эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрмай. Фэрмай цяпер кіруюць жывёлы, але іх парадкі ці нечым адрозьніваюцца ад людзкіх?

Раман "1984" — працягвае тэму "Фэрмы". Оруэл выявіў будучую сусьветную супольнасьць як татальны герархічны лад, пранізаны страхам і нянавісьцю. Менавіта ў гэтым рамане ўпершыню прагучала знакамітае выслоўе "Вялікі брат глядзіць на цябе", а таксама наватворы "дзьвюхдумства" альбо "думзлачынства".

Фрагмэнт раману"1984" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца
24'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца

Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча.

Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучаньня 09:34:14. © Альгерд Бахарэвіч, 2009. (р) BelTonMedia, 2009. Галіяфы, 2009.

Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы
10'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы

У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.

Сартр Жан-Поль. Мур
8'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Сартр Жан-Поль. Мур

Зборнік аднаго з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваньнем экзыстэнцыяльных ідэяў аўтара. Героі ягоных апавяданьняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых зьнешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.