|
6'200 р.
Вага: 80 г
Памеры: 200x100 мм
|
Настольны каляндар на 2010 год. Надрукавана: УП "Арэх", ЛП № 02330/0494239 па 30.04.2014 г. Наклад 100 экз. Заказ № 91. Аўтар-укладальнік Дудар Аляксандр Генадзевіч. Адрас для карэспандэнцыі: knihanosha@tut.by
На 2010 г. прыпадаюць 600-я ўгодкі перамогі нашых продкаў сумесна з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі ў Грунвальдскай бітве. Гэтая падзея стала кульмінацыяй шматгадовай вайны супраць нямецкай агрэсіі, якую амаль няспынна вяло Вялікае княства Літоўскае з часу свайго заснавання. Вайна каштавала шмат жыццяў, намаганняў і матэрыяльных высілкаў.
Барацьба вялася з выключнай зацятасцю. Крыніцы захавалі звесткі пра паход прускіх крыжакоў і запрошанага нямецкага рыцарства на замак Пунэ (поўнач Літвы) у 1336 г., калі тысячы ліцвінаў, каб не здацца ў палон, самі сябе забілі (надзвычайны выпадак мужнасці). Аб вялікіх разбурэннях сведчыць дзесяцігадовае замірэнне 1379 г. паміж ВКЛ і Ордэнам, паводле якога жыхароў памежных абшараў (з боку ВКЛ гэта былі пераважна беларускія раёны: Ваўкавыск, Сураж, Дарагічын, Камянец, Мельнік, Бельск, Берасце, Гародня) трэба было аберагаць ад ваенных знішчэнняў.
Таму для нашых продкаў з 15 ст. перамога пад Грунвальдам насіла абсалютна канкрэтны сэнс – яна спыніла паходы крыжакоў на Беларусь і Літву, значыць дала мір мноству людзей.
Такія буйныя гістарычныя падзеі, як паражэнне Тэўтонскага ордэна, маюць складаную перадгісторыю. Яна заслугоўвае, прынамсі, кароткага тлумачэння, што мы і паспрабавалі зрабіць у гэтым календары-даведніку.

Харугвы Вялікага княства Літоўскага, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве:
Аршанская
Берасцейская
Ваўкавыская
Віленская
Віцебская
Гарадзенская
Дарагічынская
Жамойцкія
Кіеўская
Крэменецкая
Крэўская
Ковенская
Лідская
Луцкая
Магілёўская
Медніцкая
Мінская
Мсціслаўская
Навагарадская
Полацкая
Пінская
Ратненская
Слуцкая
Смаленская
Старадубская
Троцкая
Татарскія