Каляндар «Прэс-фота Беларусі» на 2012 год

Каляндар «Прэс-фота Беларусі»
39'900 р.
Вага: 300 г
Памеры: 275x275 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Арганізатары фотаконкурсу «Belarus Press Photo» падрыхтавалі насценны каляндар на 2012 год з фотаздымкамі пераможцаў мінулага конкурса.

Каляндар «Прэс-фота Беларусі

 

Каляндар «Прэс-фота Беларусі

 

Belarus Press Photo – незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Мэтай конкурсу з'яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў краіне. Ён закліканы стымуляваць развіццё фотажурналістыкі, падтрымаць абмен досведам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, сфармуляваць высокія прафесійныя стандарты ў фотажурналістыцы і спрыяць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.

Даведацца пра конкурс падрабязней і паглядзець здымкі пераможцаў можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Прэс-фота Беларусі 2010
49'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Прэс-фота Беларусі 2010

Альбом — вынік першага ў гісторыі конкурсу фотажурналістаў, своеасаблівы зрэз прафесійнага майстэрства беларускіх фатографаў, што працуюць у сферы медыяў.

Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan
129'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan

Фотаальбом на беларускай і англійскай мовах. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб'ектаў.

Ліхадзедаў Уладзімір. Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата. 1915—1918 гг.
99'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ліхадзедаў Уладзімір. Беларусь праз аб'ектыў нямецкага салдата. 1915—1918 гг.

Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту.