![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама сувенірнага магніціка ў падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Пачатак будаўніцтва Нясвіжскага замка адносіцца до 1563 г. Для працы над ім князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл "Сіротка" запрасіў італьянскага архітэктара Яна Марыю Бернардоні.
Галоўную ролю ў абароне гралі не вежы і сцены, а магугныя земляныя бастыёны. У замковым арсенале знаходзілася вялікая колькасць гармат і іншай агнястрэльнай зброі.
За час свайго існавання замак вытрымаў не адну атаку рускіх войскаў, аднак падчас нападу шведаў у 1706 г. быў разбураны.
На працягу ўсяго перыяду свайго існавання замак дабудоўваўся і аднаўляўся, таму архітэктурны комплекс увабраў у сябе разнастайныя рысы, характэрныя для рэнесанса, барока, ракако, класіцызму, неаготыкі і мадэрна.
Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі! Новыя наборы "Беларускіх замкаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць замак ва ўласнай хаце!