![]() |
11.79 р.
Вага: 500 г
Памеры: 130x200 мм
|
Апавяданні. Вячаслаў Адамчык. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 398 с.— (Беларуская проза ХХ стагоддзя). — Цвёрдая вокладка.
ISBN: 978-985-02-1474-4
У кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшлі апавяданні «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях», «Дзікі голуб» і іншыя, якія адрасаваны моладзі.
Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых сітуацый.
ЗМЕСТ
Раяль з адламаным вечкам
Урок арыфметыкі
Там, на хутары
Дзікі голуб
Пагарэльцы
Два злоты
Дзень ранняе восені
Песня
Жывая вада
Салодкія яблыкі
Аптэка нумар тры
Кароль Нябожа
Хата
На тутэйшай зямлі
Маці
Млечны Шлях
Сонечны зайчык
Зоня
Аржаны колас
Антак – Фэляк
Ці ён адзін?..
Маладзіковая нядзелька
Удава
Вочы поўныя жыцця і страху
Сцежка на расходніку
Альціст з местачковай аркестры
Сон у калядную ноч
Вячаслаў Адамчык нарадзіўся 01.11.1933 г. у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-1957 гг. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957-1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958-1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962-1963). У 1965 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве. Быў літсупрацоўнікам часопіса «Неман» (1965-1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967-1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969-1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980-1982). З 1982 г. - галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1983). Сябра СП СССР з 1960 г.
Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. У 1957 г. апублікаваў першае апавяданне. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990).
Аўтар шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980, за раман «Чужая бацькаўшчына») і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988, за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца...»).