|
10'200 р.
Вага: 560 г
Памеры: 205x260 мм (усяго галасоў 2)
|
Заалагічныя эцюды : для дзяцей сяр. шк. узросту / фотаздымкі : А. М. Бадак [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 96 с. : іл. – (Серыя "Усім пра ўсё").
ISBN 978-985-6720-96-6
Серыя "Усім пра ўсё" адрасуецца дзецям сярэдняга школьнага ўзросту і ў папулярнай форме расказвае пра ўсе галіны ведаў. Адна з галоўных задач серыі – пашырыць кругагляд юных чытачоў даць адказ на самыя розныя, часам вельмі няпростыя і нечаканыя пытанні.
"Жывёлы" – другая кніга серыі. Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.
ЗМЕСТ
Ад казюркі да дыназаўра
Загадкавыя суседзі
Адна на ўсіх планета
З ворагаў – у сябры
3 даўняга часу чалавек узвышае сябе над усім жывёльным светам. Аднак навука сцвярджае іншае: мы – толькі частка гэтага свету, дзе нам адведзена канкрэтнае месца: у класе млекакормячых, атрадзе прыматаў. Вядома, дзякуючы свайму разумоваму развіццю, сучасны чалавек мае велізарныя перавагі перад іншымі жыхарамі планеты, але, калі разабрацца, мець перавагі і быць шчаслівым – не адно і тое ж. İ якое-небудзь маленькае калючае стварэнне, што жыве ў лесе і завецца вожыкам, у сваіх паўсядзённых клопатах адчувае сябе больш шчаслівым, чым хто-небудзь з нас. Спытаеш: а хіба вожыкі разбіраюцца, што такое шчасце? Хто яго ведае. Не так даўно вучоныя даказалі, што жывёлам, як і людзям, сняцца сны. Што паводзіны жывёл вельмі часта не абмяжоўваюцца адным толькі прыродным інстынктам. У некаторых з іх нават праяўляюцца пэўныя матэматычныя здольнасці: напрыклад, яны могуць ацаніць, дзе большая, а дзе меншая колькасць якіх-небудзь прадметаў. Чалавекападобныя малпы ўвогуле здзіўляюць сваім інтэлектам. Даказана, што яны пазнаюць сябе ў люстэрку, а гэта сведчыць пра іх, няхай сабе і прымітыўнае, але ўсё ж мысленне! Мала таго, некаторым вучоным давялося бачыць, як плачуць... пацукі. Не ад эмоцый, праўда, а калі ім у вочы што-небудзь трапляе. Пры гэтым, як аказалася, ад слёз пацучынаму арганізму (як, зрэшты, і чалавечаму) толькі карысць: прынамсі, дзякуючы плачу, на іх хутчэй загойваюцца раны. Ці вось яшчэ дзіва: у водных млекакормячых ламанцін, якія жывуць на марскіх мелкаводдзях, у вусцях і нізоўях рэк Амерыкі і трапічнай Афрыкі, галасавы апарат па сват будове вельмі падобны да чалавечага. Гэта значыць, тэарэтычна яны маглі б гаварыць, але для гэтага, апроч усяго, трэба мець вялікія разумовыя здольнасці.
А ўвогуле, жыццё жывёл тоіць у сабе яшчэ вельмі шмат загадкавага, такаго, што не можа растлумачыць сучасная навука. Але тым цікавей вывучаць яго, ці не праўда? İ пры гэтым, вядома ж, адносіцца да жывёл так, каб не было сорамна за саміх сябе.