Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам

Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам
16'500 р.
Вага: 120 г
Памеры: 110x140 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Вершы. Рэпрынтнае выданне, падрыхтаванае паводле экземпляра, які захоўваецца ў Рыгора Барадуліна. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959. Менск : Мэдысонт, 2010. – 110 с. : іл., у супервокладцы.

Унікальнае рэпрынтнае выданне першае кнігі Рыгора Барадуліна!
Плюс камплект барадулінаўскіх паштовак – бясплатна!

Камплект сувэнірных паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна ў падарунак!

"Маладзік над стэпам" – першая кніга Рыгора Барадуліна. У 1959 годзе, калі яна выйшла, аўтару было ўсяго 24 гады, ён якраз скончыў філфак БДУ. Цяперашняе перавыданне – праз паўстагоддзя – прымеркаванае да 75-годдзя Рыгора Барадуліна. Да гэтае ж падзеі выйшаў і камплект сувенірных паштовак з выявамі паэта і ягонымі выбранымі вершамі на адваротным баку.

Рэпрынтнае выданне, прымеркаванае да 75-годдзя паэта, утрымлівае два аўтографы аўтара:

З арыгінальнага выдання 1959 году: "Дарагой маёй матулі шчыра дзякую і долу кланяюся, што нарадзіла, узгадавала, на правільны шлях наставіла. Твой сын Рыгор Барадулін. 30.VII.59 г."

З рэпрынтнага перавыдання: "Мой першы блін... Рыгор Барадулін".

ЗМЕСТ

Вечар над Таболам
"Вагон таварны дрогка тузае..."
Цалінная пшаніца
"Б'е пярун прамой наводкай..."
Маладзік над стэпам
Перад пачаткам сеанса
Насціна кухня
Перакаці-поле
Танцы ў стэпе
Імяніны
У палатцы
Ліст з дому
Вечар над Таболам
"І венікамі з лозаў ніцых..."

У маёй азёрнай старане
"Як захліпнуўся ад радасці жаўранак..."
Дома
У роднай хаце
"Сёння я шчасцем п'яны..."
Бацьку
"І зноў вясна гасцюе на Ушаччыне..."
Ушачы
Ляды
Балада пра маці
Вясна ў Брэсцкай крэпасці
Шчабятун працягнуў ручаняты...
"Світанняў я з табой не сустракаў..."
Добрай раніцы!
Вішні спелыя
"Жывіцы водарам густым..."
"Ты рамонкаў белавейкіх..."
На маёвай расе
"Удзень не паліць..."
"3 піпетак-сасулек..."
"Час вечаровы..."
Над возерам
Зімовае
"Чарот у кольцах ледзяных..."
Бор
Дзень добры, інтэрнат!
"Са стараны радзімай зноў..."
Падарунак
3 канцэрта
Зазімак
Восенскае
Лён
Традыцыі
Калаўроты
"І хвалі лоб азёрны не маршчыняць..."

Мае браты, мае суседзі...
У Пароніне
"Між абвалаў..."
"Хмары – горы..."
У Замку Вітаўта
Юргяліс
На возеры Балтыс
"Галубы над кожнай хатай..."
"А мы не шкадавалі ног..."
Соль

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка пад Вушачамі. Друкуецца з 1953 года, ад 1958 – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Выдаў больш за 90 кніг. Народны паэт Беларусі (1992).

Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам. Супэрвокладка

"Барадулін – гэта чараўнік.

Найперш – чараўнік паэтычнай стыхіі, якая жыве ў ім, мабыць, з дня яго нараджэння, і які сам жыве ў ёй, вольна і радасна, як жыве птушка ў палёце, рыба ў вадзе, самаадданая жанчына ў каханні... Паэзія для яго – Боская стыхія, у якой ён нявольнік і ўладар адначасова. Віртуоз і маэстра!"

Васіль Быкаў


Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор. Навошта
19'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, аздобленыя фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.

Камплект сувэнірных паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна
7'300 р.

Камплект сувэнірных паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна

24.02.2010 – Рыгору Барадуліну 75! Камплект складаецца зь пяці паштовак, на адваротным баку якіх зьмешчаныя вершы народнага паэта Беларусі: "Жыві!", "Ашуканка", "Ярмо", "Маленьне за Беларусь" і "Спартанцы зьбіраліся на вайну...".

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое
26'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.