Цвірка Кастусь. Воўчая выспа

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа
16'400 р.
Вага: 250 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Раман. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 248 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 5).

ISBN 978-985-6930-23-5

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк...

ЗМЕСТ

Частка першая
Частка другая
Частка трэцяя
Частка чацвёртая

Кастусь Цвірка – паэт, празаік, фалькларыст.

Кастусь Цвірка родам са Старадарожчыны, з вёскі Зялёная Дуброва. Закончыў Старадарожскую сярэднюю школу №1, філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кандыдат гістарычных навук. Працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне (в. Труханавічы), рэдактарам на Беларускім радыё, старшым навуковым супрацоўнікам у НАНБ, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам выдавецтва "Беллітфонд".

У Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы распрацаваў шматтомную кніжную серыю "Беларускі кнігазбор". Адзін са стваральнікаў Міжнароднага фонда "Беларускі кнігазбор" (цяпер – МГА "Белкнігазбор"). 3 дня стварэння арганізацыі з'яўляецца яе старшынёй і галоўным рэдактарам аднайменнай кніжнай серыі.

Аўтар і ўкладальнік многіх кніг паэзіі і прозы.


Раім таксама паглядзець:
Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
15'000 р.
0

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра
15'000 р.
0

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра

Новая кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэту – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады...

Пакахай мяне, калі ласка...
15'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Пакахай мяне, калі ласка...

Новую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...