Федарэнка Андрэй. Афганская шкатулка

Федарэнка Андрэй. Афганская шкатулка
20'400 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x215 мм
0

Аповесць, апавяданні. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 256 с.

ISBN 978-985-6720-74-4

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваныя вакол пошукаў афганскай шкатулкі – яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны.

Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту...

Самааналіз, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, лірызм, мяккі гумар ляжаць у аснове апавяданняў.

ЗМЕСТ

Аповесць
Афганская шкатулка

Апавяданні
Дарожнае знаёмства
Цугцванг
Верабей
Ліпа
Ратан
Рамонак
Ракі
Рабіна

Андрэй Федарэнка – празаік, драматург. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Нарадзіўся 17.01.1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1983 г. скончыў Мазырскі політэхнікум. Працаваў мулярам будаўнічага ўпраўлення № 63 у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1983 – 1984). Працаваў транспартным рабочым у Калінкавічах. Скончыў бібліятэчны факультэт Менскага інстытута культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела культуры і навукі часопіса "Полымя". Сябра СП СССР з 1990 г. Першыя апавяданні надрукаваў у 1987 г. (часопіс "Маладосць"). Аўтар кніг прозы "Гісторыя хваробы", "Сінія кветкі", "Шчарбаты талер", "Нічые".

Прачытаць апавяданне А. Федарэнкі "Чарнавікі і пісьмы" можна тут.

Прачытаць апавяданне А. Федарэнкі "Графіці" можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Федарэнка Андрэй. Нічые
16'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Федарэнка Андрэй. Нічые

Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя). Цвёрдая вокладка.

Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Паветраны шар
8'000 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Паветраны шар

Беларускае мужчынскае апавяданьне / Вячаслаў Адамчык, Аляксандар Апон, Арцём Арашонак і інш. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”).

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу
25'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ягоўдзік Уладзімір. Шчыраю ноччу

Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці "Вочы Начніцы", "İ пазвала я…", якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова.

У раздзеле "Лістадзён" змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.