Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі
4.99 р.
Вага: 1120 г
Памеры: 165x245 мм



Пад рэд. А. Гардзіенкі. – Мінск : Медысонт, 2010. – 620 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 18).

ISBN 978-985-6887-63-8

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў.

Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, што пачытаць яе цікава будзе не толькі навукоўцам, але і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, беларускай прысутнасцю ў свеце і любіць чытаць пра вандроўкі. Да слова пра вандроўкі, кніга "Беларусы ў Вялікабрытаніі" можа з поспехам выкарыстоўвацца ў якасці турыстычнага дапаможніка тымі, хто збярэцца ў падарожжа на Брытанскія выспы. У канцы кнігі змешчаны даведнік па беларускіх мясцінах у Вялікабрытаніі.

ЗЬМЕСТ

Ад аўтара

УВОДЗІНЫ. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларускай Брытаніі
Гістарыяграфія
Крыніцы

Частка 1. БЕЛАРУСЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ ДА СЯРЭДЗІНЫ XX СТ.
Вандроўнікі, дыпляматы, навукоўцы
Палітычная эміграцыя XIX ст.
Эканамічная эміграцыя апошняй траціны XIX – першай паловы XX ст.
Адметныя беларуска-брытанскія кантакты

Частка 2. НА ШЛЯХАХ У ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ: БЕЛАРУСЫ ПАВАЕННАЙ ІМІГРАЦЫІ
Былыя жаўнеры польскага войска

Першы польскі корпус і беларусы ў Вялікабрытаніі ў часе Другой сусьветнай вайны
Гісторыя Другога польскага корпусу і беларускай прысутнасьці ў ім
Вырашэньне лёсу польскага войска ў Вялікабрытаніі. Дэмабілізацыя

Цывільныя сваякі польскіх вайскоўцаў
DP, ці добраахвотныя эўрапейскія працаўнікі

Паваенныя ўцекачы ў Нямеччыне, Аўстрыі, Італіі
Запрашэньне DP у Брытанію
Прыезд беларускіх DP

Рээміграцыя зь Вялікабрытаніі

Частка 3. ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі

Пачаткі арганізацыі
Першы зьезд ЗБВБ
Першы год дзейнасьці
Раскол. Перадгісторыя
Падзеі расколу ў ЗБВБ
Другі зьезд ЗБВБ
Наступствы расколу
Беларускі дом
Легалізацыя ЗБВБ і зьмены ў Статуце
Сяброўства ў ЗБВБ
Структура ЗБВБ
Лёнданскі аддзел ЗБВБ
Аддзел Ковэнтры – Бірмінгем
Аддзел ЗБВБ у Кембрыджы
ЗБВБ у Ёркшыры
Беларускі камітэт сяброўства
Акруговы аддзел ЗБВБ у Брадфардзе
Першы Беларускі дом у Брадфардзе
Беларуская нядзельная школка і Юнацкі клюб
Другі Беларускі дом і клюб "Сакавік"
Клюб беларускай незалежніцкай думкі беларусаў Паўночнай Англіі "Васілёк"
Беларусы Брадфарду ў Камітэце паняволеных народаў
Беларускае жыцьцё ў Брадфардзе ў 1990-х – 2000-х гг.

Аддзел ЗБВБ у Манчэстэры
Беларускі дом
Беларуская школа
Беларускі клюб
Заняпад беларускага жыцьця ў Манчэстэры

Зьезды ЗБВБ
Галоўная ўправа ЗБВБ
Дзейнасьць ЗБВБ: найважнейшыя ініцыятывы
Выдавецкія ініцыятывы ЗБВБ
Пэрыядычны друк
"На Шляху"
"Беларус на Чужыне"
"Камунікаты ЗБВБ"
Іншыя друкі
Самвыдат

ЗБВБ і афіцыйны ўлік беларусаў у Вялікабрытаніі
ЗБВБ і адукацыйныя ініцыятывы
ЗБВБ і міжнародныя арганізацыі
"Пошта ЗБВБ"
ЗБВБ і беларускія радыёперадачы
ЗБВБ і барацьба за правы беларусаў
ЗБВБ і вызваленьне Міхася Кукабакі
Беларуская харытатыўная сэкцыя (фонд)
Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі ад 1990 г. да сёнъняшняга часу
Пэрыяды дзейнасьці ЗБВБ
Хрысьціянскае аб'еднаньне беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі
Стварэньне і першы зьезд арганізацыі
Рэгіянальная структура
Акруговы цэнтар ХАБР у Ёркшыры
Акруговы цэнтар ХАБР у Ланкашыры
Лёнданскі Акруговы цэнтар ХАБР і Галоўная ўправа

Найважнейшыя праекты ХАБР
Скаўтынг
Каса самапомачы
"Аб'еднаньне"
Дом ХАБР
Суботняя школка ХАБР і ЗБВБ

Заняпад арганізацыі

Частка 4. АРГАНІЗАЦЫІ ВАЙСКОЎЦАЎ, ПАЛІТЫЧНЫЯ І КААРДЫНАЦЫЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Згуртаваньне беларускіх камбатантаў
Беларускі вызвольны рух

Заснаваньне і першы пэрыяд дзейнасьці арганізацыі
Першы раскол у БВР
Другі пэрыяд дзейнасьці БВР і наступны раскол арганізацыі
"Манчэстэрскі БВР" пасьля расколу

Беларускі вызвольны фронт
Беларускі незалежніцкі народна-хрысьціянскі рух
Сэктар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вялікабрытаніі
Дэлегатура Беларускай Цэнтральнай Рады ў Вялікабрытаніі
Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі

Частка 5. РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЬЦЁ І АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Польская аўтакефальная праваслаўная царква і беларусы ў паваеннай Брытаніі
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква

Разбудова БАПЦ у Вялікабрытаніі. 1950-я гг.
БАПЦ у Брытаніі ў 1960 – 1970-х гг.
Крызіс у БАПЦ у Брытаніі: ад 1980-х да сёньня
Гісторыя асобных парафій БАПЦ
Парафія Сьв. Спаса ў Брадфардзе
Парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Кембрыджы
Прыход Жыровіцкай Божай Маці ў Бірмінгеме
Парафія Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры
Парафія Сьвятога Мікалая ў Нотынгеме
Парафія Ўсіх Сьвятых у Лёндане
БАПЦ у іншых беларускіх асяродках Брытаніі

Беларуская праваслаўная царква канстантынопальскага патрыярхату

Парафіі БПЦ у Брытаніі
Парафія Сьвятога Мікалая ў Манчэстэры
Парафія Жыровіцкай Божай Маці ў Сток-он-Трэнце
Парафія Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане

Беларуская каталіцкая місія бізантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі
Арганізацыя місійнай працы
Душпастырская праца
Рэпрэзэнтацыйная і асьветная дзейнасьць Місіі
Хрысьціянскія арганізацыі пад апекай Місіі
Беларускае хрысьціянскае акадэміцкае аб'еднаньне "Жыцьцё"
Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб'еднаньне "Рунь"
Уплыў Місіі на жыцьцё беларусаў на эміграцыі
Выдавецкая дзейнасьць Місіі

Пэрыядычныя выданьні
"Божым Шляхам"
"Весьнік Беларускага Каталіцкага Душпастырства"
"Наша Місія"
Паасобныя выданьні

Камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі
Вынікі дзейнасьці Місіі і яе сучасны стан

Частка 6. КУЛЬТУРНА-АСЬВЕТНЫЯ І АДУКАЦЫЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Беларуская бібліятэка і музэй імя Францыска Скарыны ў Лёндане
Гісторыя стварэньня бібліятэкі і музэя
Дзейнасьць бібліятэкі і музэя
Бібліятэчныя фонды

Архівы і рукапісы
Старадрукі
Кніжныя калекцыі
Пэрыядычныя выданьні
Карты
Фотаздымкі
Музэйная калекцыя

Беларуская школа-інтэрнат для хлопцаў імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане

Арганізацыя інтэрнату
Дзейнасьць школы
Экскурсіі і адпачынак
Вынікі працы школы і лёсы вучняў
Лёс будынку і іншыя студэнты

Частка 7. БРЫТАНЦЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЖЫЦЬЦІ
Англа-беларускае таварыства

Стварэньне арганізацыі і першы пэрыяд яе дзейнасьці
Статут і разьвіцьцё дзейнасьці Таварыства
The Journal of Byelorussian Studies
Курсы беларусаведы
Іншыя кірункі дзейнасьці і ініцыятывы Англа-беларускага таварыства
Дзейнасьць АБТ на сучасным этапе

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

ДАДАТКІ
Лекцыі беларусазнаўства, ладжаныя Англа-беларускім таварыствам

Беларускія месцы ў Вялікабрытаніі
Лёндан
Грамадзкія месцы
Цэрквы
Беларускі цэнтар у Паўночным Лёндане
Брадфард
Манчэстэр
Могілкі
Лёндан
Манчэстэр
Брадфард
Сканторп

Біяграфічны слоўнік
Дадатковы біяграфічны сьпіс
Іменны паказьнік

 

Ад аўтара

У сярэдзіне 1990-х гг. у Згуртаваньні беларусаў у Вялікабрытаніі сур'ёзна абмяркоўвалася пытаньне, што рабіць з досыць вялікімі архівамі арганізацыі. Была прапанова перагледзець усё і пакінуць найбольш вартаснае. Аднак ажыцьцявіць гэта ніхто ня ўзяўся.

У выніку ўсе сабраныя паперы вырашылі часова перадаць пад апеку айца Аляксандра Надсана ў Беларускую бібліятэку імя Францыска Скарыны. Ад таго часу вялікі архіў арганізацыі ляжаў некрануты, а кіраўніцтва пачало шукаць чалавека, які пагадзіўся б яго разабраць і напісаць адмысловую працу, прысьвечаную беларусам у Вялікабрытаніі. У выніку працяглых пошукаў каля 2002 г. такую прапанову праз старшыню Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" атрымала аўтарка гэтых радкоў. Аднак, занятая на той час напісаньнем кнігі "Беларусы ў Аўстраліі" (Менск, 2004), я ня мела магчымасьці адразу распачаць працу. І толькі ўлетку 2005 г. адбылася нарэшце мая першая паездка ў Вялікабрытанію і знаёмства са згаданымі архівамі, а таксама мясцовым беларускім асяродкам. Так пачалася складаная і цікавая праца над новай кнігай.

Матэрыялаў было даволі шмат, аднак аказалася, што яны не ахопліваюць усяе гісторыі беларускай прысутнасьці ў Брытаніі. Багата інфармацыі даводзілася шукаць дадаткова. Нешта так і не ўдалося знайсьці. Ведаючы, як мала сёньня зьяўляецца працаў, прысьвечаных беларускай эміграцыі, галоўнай мэтай будучай кнігі бачылася як мага больш шырокае асьвятленьне разнастайных формаў і праяваў беларускага жыцьця ў згаданай краіне. Хацелася напісаць усё і пра ўсё... На жаль, праца засьведчыла нерэальнасьць выкананьня такой задачы.

У выніку кніга са зразумелым ухілам у бок асьвятленьня менавіта паваеннай іміграцыі ў Брытанію засяродзілася найперш на гісторыі беларускіх арганізацый у гэтай краіне. Іх было даволі шмат, і менавіта яны сталі асноўнымі асяродкамі мясцовай беларускай грамады. Праз гісторыю іх дзейнасьці перад чытачамі мае адкрыцца разнастайная і ўнікальная карціна змаганьня за захаваньне і папулярызацыю беларускай культуры ў іншанацыянальным асяродзьдзі, яго складанасьці і дасягненьні, яго менавіта брытанская спэцыфіка.

Гэтую кнігу неабавязкова чытаць пасьлядоўна, бо кожны разьдзел тут мае ўласны, больш-менш завершаны сюжэт. Хочацца спадзявацца, што вялікія аб'ёмы інфармацыі не напалохаюць чытача, і кніга будзе карыснай і цікавай ня толькі для спэцыялістаў-эміграцыязнаўцаў, але і для аматараў беларускай гісторыі.

Падрабязьней пра кнігу "Беларусы ў Вялікабрытаніі" тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў ССС
4.99 р.

Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)

У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
4.99 р.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
4.99 р.

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука.