|
11'000 р.
Вага: 340 г
Памеры: 0x0 мм (1 голас )
|
У выданьні друкуюцца тэксты вядомых адмыслоўцаў з розных галінаў гуманітарных ведаў зь Беларусі, Польшчы, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Украіны, Чэхіі.
Пад рэдакцыяй Валера Булгакава. – Варшава, 2006. – 242 с.
ISBN 978-83-60694-01-5
У выданьні друкуюцца тэксты вядомых адмыслоўцаў з розных галінаў гуманітарных ведаў зь Беларусі, Польшчы, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Украіны, Чэхіі. Матэрыял сыстэматызаваны адпаведна з наступнымі сэкцыямі: "Беларусь як геапалітычны ізгой", "Палітычны дыскурс па-беларуску", "Ці ёсьць у Беларусі беларусы? (Пытаньне беларускай ідэнтычнасьці)", "Гедройць і традыцыя грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі".
ЗЬМЕСТ
Анджэй Суліма Камінскі. Уступ
I. Беларусь як геапалітычны ізгой
Ітан С. Бэргер. Разыходжаньне паміж палітыкай словаў і справаў: непрызнаньне Злучанымі Штатамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 г.
Мікола Рабчук. "Апошняя дыктатура ў Эўропе" – гэта Захад сур'ёзна?
Віталь Сіліцкі. Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму
Эндру Ўілсан. Беларусь паміж "каляровай рэвалюцыяй" і "контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй"
Карэн Акопаў, Ітан С. Бэргер, Рыгор Ёфэ, Андрэй Дынько, Алесь Лагвінец, Мікола Рабчук, Рафал Садоўскі, Віталь Сіліцкі, Стывэн Л. Ўайт, Эндру Ўілсан, Павал Усаў. Выступы
II. Палітычны дыскурс па-беларуску
Андрэй Казакевіч. Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006
Імке Гансэн. Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты
Валер Булгакаў, Андрэй Дынько, Імке Гансэн, Андрэй Казакевіч, Мікола Кацук, Алесь Лагвінец, Андрэй Ляховіч, Сяргей Любімаў, Аляксей Пікулік, Пётра Рудкоўскі, Юры Чавусаў, Андрэй Ягораў. Выступы
III. Ці ёсьць у Беларусі беларусы? (Пытаньне беларускай ідэнтычнасьці)
Рыгор Ёфэ. Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя
Алег Латышонак. Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя
Дэвід Р. Марплз. Ці ёсьць у Беларусі беларусы?
Пётра Рудкоўскі. Паміж лукашызмам і нацыяналізмам
Андрэй Дынько, Рыгор Ёфэ, Андрэй Казакевіч, Мікола Кацук, Алег Латышонак, Андрэй Ляховіч, Дэвід Р. Марплз, Аляксей Пікулік, Пётра Рудкоўскі, Віталь Сіліцкі. Выступы
IV. Гедройць і традыцыя грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі
Андрэй Хадановіч. Гедройць думае пра Беларусь, альбо Запіскі кантрабандыста
Барбара Скінэр. Грамадзкія каштоўнасьці ўніяцкай царквы ў XVIII ст.
Пятрушка Шустрава. Прадажная Беларусь
Алесь Анціпенка, Валер Булгакаў, Павал Данейка, Андрэй Дынько, Павел Казанэцкі, Барбара Скінэр, Ежы Таргальскі, Пятрушка Шустрава. Выступы
Валер Булгакаў. Паслоўе
Інфармацыя аб аўтарах
Валер Булгакаў (нарадзіўся ў 1974 г. у Менску) – беларускі філёляг. У 1995 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт (аддзяленьне беларускай філялёгіі), у 1998 г. – асьпірантуру пры БДУ, у 2003 г. – асьпірантуру Інстытуту філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Рэдактар часопісу "ARCHE". Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаваньняў эўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.
Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Сацыяльнай Палітыкі быў створаны пры Вышэйшай Школе Гандлю й Права імя Рышарда Лазарскага. Дырэктарам Інстытуту стаў прафэсар Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту (Georgetown University) у Вашынгтоне Анджэй Суліма Камінскі.
Паводле задумы стваральнікаў, Інстытут мае стаць THINK TANK, або месцам, якое сваёй формай, традыцыямі, інтэрдысцыплінарнымі дасьледаваньнямі ўзьдзейнічае на грамадзкае жыцьцё ды спрыяе разьвіцьцю і ўзмацненьню грамадзянскіх супольнасьцяў.
Вынікі дасьледаваньняў будуць садзейнічаць узрастаньню грамадзянскай сьвядомасьці, а таксама палягчаць дзейнасьць грамадзкіх і дзяржаўных арганізацыяў, заангажаваных у працэсы дэмакратызацыі грамадзкага жыцьця і эканамічнай трансфармацыі.
Інстытут супрацоўнічае з падобнымі ўстановамі як у Эўропе, так і ў Злучаных Штатах. У прасторы Інстытуту адбываецца дыялёг паміж маладымі навукоўцамі, якія паходзяць з краін былога Савецкага Саюзу і савецкага блёку, з вучонымі з англасаксонскіх краін і Заходняй Эўропы.
Аўтары спадзяюцца, што гэта прывядзе да пашырэньня кола іх зацікаўленьняў, выкліча ажыўленьне навуковага жыцьця і пасадзейнічае навязваньню і паглыбленьню кантактаў, важных для новых дасьледчых праектаў.
Інстытут арганізаваны на ўзор Сьмітсонскага інстытуту (Smithonian Institute) і Інстытуту Гувэра (Hoover Institute), у якіх побач зь невялікай групкай сталых супрацоўнікаў бальшыня дасьледчай працы вядзецца сэмэстральнымі або гадавымі стыпэндыятамі. Стыпэндыяты Інстытуту (fellows) дзеляцца сваімі вынікамі дасьледчай працы з навукоўцамі і студэнтамі. Некаторыя зь іх праводзяць спэцыялізаваныя сэмінары або калёквіюмы, адкрытыя для маладых навуковых кадраў нашай Школы і, натуральна, для студэнтаў.
Стыпэндыяты Інстытуту бяруць удзел у рэгулярных штотыднёвых калёквіюмах, зьвязаных з праведзенымі імі дасьледаваньнямі. Раз на месяц адбываецца сустрэча ў рамках дыскусійнага форуму Інстытуту, арганізаваная стыпэндыятамі або запрошанымі гасьцямі, па тэматыцы, зьвязанай зь дзейнасьцю Інстытуту.
У першыя месяцы сваёй дзейнасьці Інстытут стварыў незалежны беларускі дасьледчы цэнтар. Яго дзейнасьць каардынуе кандыдат філязофскіх навук Валер Булгакаў, шматгадовы рэдактар "ARCHE" – часопісу, які выконвае для беларускага грамадзтва такую самую ролю, якую ў заняволенай Саветамі Польшчы адыгрывала "Kultura" Гедройця.