|
2'700 р.
Вага: 100 г
Памеры: 120x200 мм
|
Мінск: Тэхналогія, 2007. — 65 с., [9] арк. іл. — ("Нашы славутыя землякі").
ISBN 978-985-458-151-4
Кніга прысвечаная жыццю і творчасці выдатнага опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900—1981). Ягоны лірычны тэнар гучаў у тэатрах Харбіна і Мілана, Познані і Прагі. Крытыкі ставілі яго поруч з славутымі мэтрамі сусветнага опернага мастацтва. Здабыў ён славу і як выканаўца народных песняў, праз якія раскрываў асаблівасці беларускай нацыянальнай душы.
ЗМЕСТ
УСТУП
НА ПАРОЗЕ ЖЫЦЦЯ
(Дзе нарадзіўся Міхась Забэйда? / Пра бацькоў нашага героя / Шэйпічы — дарагі сэрцу куток / Першае далучэнне да музыкі / "Ад маці я пераняў любоў да песні" / Нялёгкая сіроцкая доля / У Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі / Вайна)
БЛУКАННЕ ПА СВЕЦЕ
(Набліжэнне лініі фронту / Эвакуацыя / Ізноў у Маладзечанскай семінарыі — у Смаленску / З Сібіры — у Маньчжурыю / Расейскі горад у Кітаі / На Юрыдычным факультэце / Саліст харбінскай оперы / Ад’езд у Італію / Любімец міланскай публікі)
ЗНОЎ НА РАДЗІМЕ
(Матчына калыханка / Прыкрасці ў Познані / Папулярызацыя роднай песні праз радыё / Трыумф у Вільні / Гастролі па Заходняй Беларусі / Гучыць у свеце голас спевака / Першыя кружэлкі з беларускімі песнямі / Закаханых разлучыла вайна)
ВАЕННАЕ ЛІХАЛЕЦЦЕ
(Пераезд з Варшавы ў Прагу / У асяродку беларускай эміграцыі / Як подпіс апынуўся там, дзе яго не ставілі? / Вымушаная адмова працаваць у тэатры / "Беларускі салавей" Міколы Куліковіча-Шчаглова / Новыя запісы беларускіх песняў)
НА ЧУЖОЙ СТАРАНЕ
(Праблемы з новымі ўладамі / Багуцкая ў ягоным жыцці / Канцэрт, прысвечаны памяці матулі / Плата за дабрыню / Запрашэнне на Радзіму / "Можа, мы не ў той цягнік ускочылі?" / Гастролі па Беласточчыне / "Сапсавалася з тэхнічных прычын")
"ДАРЫЦЬ ЛЮДЗЯМ РАДАСЦЬ"
(Не зважаючы на перанесеныя інфаркты / Багатае ліставанне з Бацькаўшчынай / "Магу яшчэ даваць людзям радасць сваімі песнямі" / Апошнія гады жыцця / "Няма ўжо сярод нас вялікага песняра..." / Калыханка як рэквіем / Запавет нашчадкам)
МУСІЦЬ БЫЦЬ! (замест заканчэння)