Грачанікаў Анатоль. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

Грачанікаў Анатоль. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
22'100 р.
Вага: 400 г
Памеры: 170x260 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / маст. Т. П. Беразенская, Н. В. Каламейцава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 87 с. : іл.

ISBN 978-985-02-1003-6

У кнігу Анатоля Грачанікава ўвайшлі дзве вершаваныя казкі: "Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара" і "Жывая вада". Аўтар у сваіх творах застаецца верным казачнай традыцыі: дабро заўсёды перамагае зло. Падымаюцца адвечныя тэмы: тэма мастацтва і яго магутнейшай сілы, тэма сяброўства. У казках асуджаюцца жорсткасць, прагнасць і ўслаўляюцца дабрыня, смеласць, працалюбства.

Кніга багата ілюстраваная.

ЗМЕСТ

Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
Жывая вада. Казка

Падрабязней пра аўтара тут.


Раім таксама паглядзець:
Бядуля Змітрок. Сярэбраная табакерка
7'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бядуля Змітрок. Сярэбраная табакерка

Казка "Сярэбраная табакерка" ўваходзіць у літаратурную спадчыну класіка беларускай літаратуры і любімага многімі пакаленнямі чытачоў пісьменніка Змітрака Бядулі. Просты і паэтычны твор вызначаецца яркасцю і сакавітасцю мовы.

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі
26'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі

Гэтая кніжка – вясёлы ды арыгінальны дадатак да азбук і буквароў. У ёй падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі. Як той казаў, з рога ўсяго многа – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы
24'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы

2 аўдыёспэктаклі на адным дыску / Агульны час 01:04:42. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Камэнтары

Казка пра Івана -ганчара

Кніга сапраўды выдатная! Амаль на кожнай старонцы прыгожыя каляровыя іллюстрацыі, тэкст надрукаваны крупным шрыфтам, выданне попрасту премна трымаць у руках! + Талент Анатоля Грачанікава !

добрая кніга

Так, кніжку ня сорамна і падарыць, малюнкі сапраўды файныя і іх шмат!