Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно

Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно
6'000 р.
Вага: 180 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пер. з укр. У. Арлова. — Мінск: Зьміцер Колас, 2007. — 176 с.

У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) уваходзяць раман "Роўна / Ровно", які належыць да жанру антыўтопіі (ён вытрымаў некалькі выданьняў ува Ўкраіне і перакладзены на польскую і сэрбскую мовы), а таксама п’есы, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне "Дзень Перамогі".

Прадмова

Раман аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) "Роўна / Ровно" належыць да жанру антыўтопіі. Україна падзеленая на Заходнюю і Ўсходнюю. Тое самае сталася і з Роўнам — родным горадам галоўнага героя, пісьменьніка Шлоймы Эцірвана (і самаго аўтара). Шлойма атрымлівае дазвол на аднадзённы візыт у аддзелены мурамі Ўсходні сэктар. Там славутага літаратара чакаюць ня толькі напалоханыя сваякі, але і калегі зь мясцовага аддзяленьня "правільнага" і "чэснага" саюзу пісьменьнікаў СРУ (Сацыялістычнай Рэспублікі Ўкраіны). Кампанію ім складаюць аматары прыгожага пісьменства з кагорты літаратуразнаўцаў у цывільным. Неспадзявана ў візытанта зьяўляецца шанец аб’яднаць горад. Ці наважыцца на гэта шлойма Эцірван?.. Раман вытрымаў некалькі выданьняў ува Ўкраіне і перакладзены на польскую і сэрбскую мовы.

У кнігу таксама ўвайшлі п’есы А. Ірванца, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне "Дзень Перамогі".

Зьмест

Слова да беларускага чытача
Роўна / Ровно. Нібыта п’еса
П’есы

  • Электрычка на Вялікдзень. П’еса на дзьве дзеі
  • Маленькая п’еса пра здраду для адной акторкі

Дзень Перамогі. Апавяданьне


Раім таксама паглядзець:
12'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Андруховіч Юры. Уводзіны ў геаграфію

Паэзія, проза, эсэістыка / Пер. з укр. М. Шоды й А. Хадановіча. — Менск: Логвінаў, 2006. — 438 с.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Буль
19'500 р.
4.57143
Сярэдняя: 4.6 (7 votes)

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Апокрыф-правакацыя. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 142 с.

"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў.