Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт
24'000 р.
Вага: 670 г
Памеры: 220x295 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Казкі / маст. Мікола Купава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 110 с. : іл. Цвёрд. вокл.

ISBN 978-985-02-1024-1

Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.

Малыя з цікавасцю прачытаюць творы "Жабкі і Чарапаха", "Верабей, сава і птушыны суд", "Вясна ўвосень", "Надзвычайная котка". Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя "Лебядзіны скіт", "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў", "Кацёл з каменьчыкамі", лірычная "Вужыная каралева". А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча – геніяльнага пісьменніка-казачніка.

ЗМЕСТ

У нейкім прыгожым краі.... Пятро Васючэнка

Чортаў скарб
Жабкі і Чарапаха
Кацёл з каменьчыкамі
Верабей, сава і птушыны суд
Вясна ўвосень
Вужыная каралева
Лебядзіны скіт
Нямоглы бацька
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Пан тванны, шляхціц багняны
Казка пра Пятра-разбойніка
Надзвычайная котка
Мужык і дзіва аднавокае
Аўтух-дамоўнік
Рыбін цар
Ноч
Куцька
Вераб'ёва цешча
Старая казка

Уладзімір Караткевіч. Дарога, якую прайшоў

У НЕЙКІМ ПРЫГОЖЫМ КРАІ

Ты трымаеш у руках гэтую кнігу казак, дарагі чытач, і я кажу, што табе пашчасціла, бо ў часы майго дзяцінства такіх казак яшчэ не было.

Гэтыя казкі збаяў для цябе Уладзімір Караткевіч. Прыйдзе час – і ты прачытаеш яго раманы, аповесці, п'есы і вершы, і свет Караткевіча адкрыецца табе ва ўсім бляску і фантастычным харастве, і ты ўвойдзеш у яго так лёгка, як уваходзіш у свой пакойчык. Бо гэты свет – твой край, твая зямля, твой народ з яго сівой гісторыяй.

І ты зразумееш, што Уладзімір Караткевіч рабіў сваю пісьменніцкую працу на "дзесяць" (па дзесяцібальнай сістэме), што б ні ствараў – раман, аповесць, верш або казку. Паўсюль знакі Майстра. Неверагодна закручаны сюжэт. Сонечныя героі, у чысціню якіх верыш. Выдумка. Жарт. Хітраватая усмешка. Шчырасць і даверлівы тон апавядальніка.

Караткевіч-казачнік не сядзіць каля твайго ложка і не закалыхвае цябе салодкімі гісторыямі. Ён увогуле не любіць соняў: "Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаным бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна – той і проста на падлозе".

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт. Ілюстрацыя да казкі ''Мужык і дзіва аднавокае''

І вось пачынаецца вандроўка па "нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца... багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі".

Што за дзіўныя падарожныя стрэнуцца вам на гэтым шляху! Чые гэтыя цяжкія крокі і хто так голасна спявае?

Тупу-тупу-тупу,
Нясе Мішка ступу...

А гэта павадыр з мядзведзем ходзяць ад сяла да сяла. Павадыр песні спявае і грае на цымбалах. А мядзведзь паказвае, як кабеты ваду носяць і як дзеці гарох крадуць. І гэтым яны з мядзведзем кормяцца.

А вось яшчэ адзін дзіўны чалавек: "Сам доўгі, кашчавы, з кіем, з торбай, адкуль нейкія травы тырчаць. Вочы пранізлівыя". Хто за ён такі? Можа, чараўнік? Ён самы. Добры. Ён падорыць беларусам тое, што яны назавуць другім хлебам.

Няўжо былі часы, калі беларусы не мелі бульбы? Былі, кажа казачнік. Было нават і такое, што кніг не было і людзі былі бадай што дзікія. Не шанавалі старых бацькоў. Нямоглых, адвозілі іх у лес і пакідалі там драпежнаму звяр'ю на спажыву. Аж пакуль не знайшоўся добры чалавек, які пашкадаваў свайго нямоглага бацьку...

Казачнік, як і належыць яму па прафесіі, верыць у тое, што дабро павінна перамагаць. І што ліхога чалавека можна зрабіць добрым. Часам хапае лёгкага ўшчування, як у той казцы пра жабак і Чарапаху. Нявыхаваныя жабкі пакрыўдзілі Чарапаху, не захацелі слухаць яе ціхую песеньку. "Дрэнна вы зрабілі, жабы, – кажа казачнік. – Ану, марш адразу ж у Чарапахі прабачэння прасіць, перапрашаць яе!"

Аднак бывае і такое, што зло грунтоўна ўкараняецца ў казачным свеце. Але над дрыгвою і верасовымі пустэчамі плыве дзівосна гожая, чароўная мелодыя, якая прымушае гаротных людзей смяяцца ад шчасця, а ліхіх – плакаць ад замілавання. Гэта грае скрыпка загадкавага музыкі Алеся Бан-Жвірбы...

Вось у якую краіну прывёў нас казачнік Караткевіч. Што ж то за край? "А той самы, дзе мы з табой жывём", – адказвае казачнік. Ён верыць у тое, дружа чытач, што калі ты будзеш вялікі, дык табе стане таленту і моцы, каб захаваць твой край такім, якім яго бачыў казачнік, – багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі. Добрымі сэрцамі.

Пятро Васючэнка

Паглядзець болей ілюстрацыяў з кнігі "Лебядзіны скіт" можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
32'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (6 votes)

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха

У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія
16'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Караткевіч Уладзімір. Чазенія

У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія" і такія апавяданні, як "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя...", "Кніганошы" і інш. Творы прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
32'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Аўдыёкніга у фармаце mp3 (2 CD). Агульны час 39:55:00. Чытае Андрэй Каляда. (p) BelTonMedia, 2009.