|
15'600 р.
Вага: 360 г
Памеры: 145x215 мм
|
Аповесці, апавяданні / маст. Марыя Лось. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 224 с. – (Лімаўскі фальварак).
ISBN 978-985-6720-51-5
Аповесці і апавяданні празаіка створаны на сённяшнім няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі: пошукамі, часам цяжкімі і пакутлівымі, свайго месца ў жыцці. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма аўтара.
ЗМЕСТ
Аповесці
Горад у нябёсах (учора, сёння і заўтра)
Дзеці ночы
Незламаная свечка
Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны
Апавяданні
Вузельчык на ланцужку
Нішто
Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна. Закончыў Наваельненскую сярэднюю школу і Гомельскі дзяржаўны універсітэт, а таксама аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў у раённых газетах Магілёўскай і Гомельскай абласцей, у часопісах "Полымя" і "Маладосць", галоўным рэдактарам тыднёвіка "Літаратура і мастацтва". Выдаў кнігі прозы "Міражы ценяў", "...І тады я памёр", "Незламаная свечка", "Юргон".
Прачытаць апавяданне А. Казлова "Зацвітанне дзівасілу" можна тут.