Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915 – 1918)

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915
12.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 0x0 мм



Навуковае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстьітут беларусістьікі, 2010. — 340 с.

ISBN 83-60456-25-9

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарьгчных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага фактару на рост нацыянальнага ўсведамлення поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў.

Разлічана для шырокага кола чытачоў.

Цікавыя факты з кнігі

«Першая беларуская школа ў зоне Обер Ост была адкрыта 13 лістапада 1915 г. у Вільні на Юр’еўскай (Георгіеўскай) вуліцы, дзякуючы старанням А. Пашкевіч-Кайрысавай і Б. Пачобкі.

На працягу зімы 1915-1916 гг. у Вільні былі адкрыты яшчэ 5 беларускіх школ (на Антокалі, у Звярынцы — ля Знаменскай праваслаўнай царквы, Зарэччы, на Артылерыйскай і Вастрабрамскай вуліцах).усе яны былі «аднакласавыя»(з 2-гадовым тэрмінам навучання),у якіх мелася 1-3 школьныя камплекты (аддзелы) і адзін штатны настаўнік.

Пры нямецкай фінансавай падтрымцы з кастрычніка 1916 г. па красавік 1918 г. колькасць беларускіх казённых школ у генеральнай акрузе «Беласток-Горадня» ўзрасла з 3 да 79. Адпаведна лік беларускіх школьнікаў узрос з 497 да звыш 3 тыс. Агульная колькасць беларускіх школ у зоне Обер Ост, паводле звестак X. Земке, дасягнула 89. Доля беларускіх школ у агульнай колькасці навучальных устаноў у зоне Обер Ост на першую палову 1918 г. склала 6,5%, у той час як у генеральнай акрузе «Беласток-Горадня» яна ўзрасла да 21,2%.

13 лістапада 1915 г. — дзень утварэння першай беларускай школы ў Вільні — мусіць стаць днём свята беларускай школы. 3 гэтай падзеяй звязаны пачатак тварэння масавага беларускага школьніцтва. Гэты дзень павінен быць уведзены ў рэестр беларускіх нацыянальных свят нароўні з іншымі славутымі датамі.»

Уладзімір Ляхоўскі

ЗМЕСТ

Спіс скаротаў
Прадмова

Глава 1. Стан школьнай справы на тэрыторыі Беларусі, падуладнай Расіі, напярэдадні і ў пачатку Першай сусветнай вайны

1.1. Вынікі чыннасці расійскага ўрада і праўрадавых устаноў
у школьнай сферы ў «Паўночна-Заходнім краі» ў 1864—1914 гг
1.2. Пачатак «беларускага пазітывізму» і стварэнне першых
беларускамоўных адукацыйных асяродкаў
1.3. Нацыянальная асвета «нярускіх» этнічных супольнасцяў
у Беларусі ў пачатку XX ст
1.4. Лёс расійскіх адукацыйных устаноў у прыфрантавой зоне на тэрыторыі Беларусі. Змены ў школьнай палітыцы Расіі падчас вайны і рэвалюцыйных падзей 1917 г

Глава 2. Адукацыйная палітыка Нямеччыны на акупаваных беларускіх землях

2.1. Фармаванне новай школьнай сістэмы ў заходняй частцы Беларусі, падпарадкаванай нямецкаму Усходняму фронту
2.2. Змены ў прававым становішчы школы на новых захопленых тэрыторыях пасля заключэння Берасцейскай дамовы

Глава 3. Чыннасць шматнацыянальнага школьніцтва ў зоне Обер Ост

3.1 Польская школьная справа на Віленшчыне і Гарадзеншчыне: працяг курсу на паланізацыю краю
3.2 Пачатак масавага беларускага школьніцтва
3.3 Нямецкая школьная прысутнасць на заходнебеларускіх землях.
Габрэйская і літоўская адукацыя ў рэгіёне

Глава 4. Школьнае жыццё ў зоне «новай акупацыі»

4.1. Расійская школа ў новых геапалітычных умовах
4.2. Чыннасць на ніве школьнай асветы польскіх грамадскіх устаноў і прыватных мецэнатаў
4.3. Габрэйская адукацыя на ідыш і іўрыце. Пачатак татарскага школьніцтва
4.4. Беларуская нацыянальная адукацыя ва Усходняй Беларусі перад нямецкай акупацыяй
4.5. Чыннасць БНР на школьнай ніве ваўмовах нямецкай акупацыі
4.6. Пытанне аб стварэнні краёвага ўніверсітэта ў 1918 г

Заключэнне
Дадаткі
Спіс выкарыстаных крыніц
Паказнік імёнаў

 

Уладзімір Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык. Скончыў БДУ (1993). 3 1993 рэдактар вадавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 супрацоўнік часопіса «Спадчына». 3 1998 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ. Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст. Адзін з укладальнікаў і аўтар прадмоў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выстаўкі «Ёсць на карце месца... : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921-1938» (2002). Выдаў 2 манаграфіі "Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг." (2010) і "Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 – першай трэці 20 ст." (2012). Аўтар шматлікіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 г. узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі.


Раім таксама паглядзець:
Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — ула
9.99 р.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада

Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.