Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час

Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час
51'000 р.
Вага: 1260 г
Памеры: 165x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Тэматычны дадатак да нумару "ARCHE" №9 за 2009 год ("Беларусь і Літва: 1000 год разам"). – ARCHE-Пачатак, 2010. – 902 с.

Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА
Васіль Варонін
Мікола Ўлашчык

АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНЫЯ НАРАЦЫІ
Нікіфараўскі летапіс
Супраскі летапіс
Акадэмічны летапіс
Слуцкі летапіс
Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
Віленскі летапіс
Летапіс Красінскага
Альшэўскі летапіс
Румянцаўскі летапіс
Летапіс Археалягічнага таварыства
Летапіс Рачынскага
Еўраінаўскі летапіс
Валынскі кароткі летапіс
Бaркулабаўскі летапіс
Хроніка літоўская і жамойцкая

РЭГІЯНАЛЬНЫЯ НАРАЦЫІ
Летапіс Панцырнага і Авepкі
Магілёўская хроніка Т. Сурты і Ю. Трубніцкага

ФАЛЬСЫФІКАТ (?)
Хроніка Быхаўца

ДАДАТКІ
О плюндрованю руского панства от литвы и поражцѣ их
Урывак пра шлюб Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл
Радаслоўе князёў Адзінцэвічаў
Урыўкі з Смаленскіх твораў першай паловы ХVI стагодзьдзя
Урыўкі з Іпацьеўскага летапісу
Урыўкі з Наўгародзкага першага летапісу старэйшага і малодшага зводаў (Камісійны сьпіс)
Урыўкі з Пскоўскага першага летапісу (Ціханаўскі сьпіс)
Урывак з Пскоўскага другога летапісу (Сінадальны сьпіс)
Урыўкі з Пскоўскага трэцяга летапісу (Строеўскі сьпіс)
Урывак зь Цьвярскога летапісу
Урывак з Рагоскага летапісца

ПАКАЗЬНІКІ
Паказьнік імёнаў
Паказьнік геаграфічных назваў

 

Зьмешчаныя тутака хронікі і летапісы прысьвечаныя гісторыі Вялікага Княства Літоўскага наагул, а таксама асобных мясцовасьцяў Беларусі. Падзеям, што адбываліся ў Вялікім Княстве, прысьвечаныя дзьве найбольшыя хронікі (Хроніка літоўская і жамойцкая, Хроніка Быхаўца). У двух летапісах (Баркулабаўскі, Панцырнага і Аверкі) паведамляецца ў асноўным пра становішча ў асобных гарадах ці раёнах усходняй Беларусі. Так, летапіс Панцырнага і Аверкі тычыцца пераважна Віцебску, а Баркулабаўскі, дзе надаецца багата ўвагі Берасьцейскай царкоўнай уніі, кажа таксама і пра падзеі канца XVI – пачатку XVII ст. у Магілёве, Віцебску, Полацку і Баркулабаве. Храналягічна зьвесткі, зьмешчаныя ў летапісах і хроніках, ахопліваюць падзеі з часоў легендарных (пачатак нашай эры) і да 60-х гадоў XVIII ст. Найбольш позьнія зьвесткі дае летапіс Панцырнага і Аверкі. (Мікола Ўлашчык)


Раім таксама паглядзець:
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...
17'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...

Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. / укладанне, расчытанне, пераклад з старабеларускай, прадмова, камент. Алеся Бразгунова. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 736 с. [8]с.: іл. – (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура). Цв. вокл.

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры
53'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах

Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). Цвёрдая вокладка.

Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць
28'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць

Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.