Майрынк Густаў. Голэм

Майрынк Густаў. Голэм
7'500 р.
Вага: 215 г
Памеры: 120x170 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Паводле: Meyrink Gustav. Der Golem. Prag: Vitalis Deutscher Buchverlag, 1996 / Пер. з ням. В. Сёмуха. — Мінск: Зміцер Колас, 2006. — 290 с. — (Літаратурная скарбонка).

Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман "Голэм" належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых сьветаў, містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў. Грамадзянская пазыцыя Майрынка найбольш ярка выяўляецца ў ягоных навэлях (зборнік "Чароўны рог нямецкага абываталя"), у якіх аб’яўленая вайна тупасьці і абмежаванасьці, культу сілы, фальшывай псэўданароднасьці, мілітарызму, ілжэнавуцы, чыноўніцкай карупцыі. Не выпадкова кнігі Майрынка ў гітлераўскай Германіі былі ўдастоеныя гонару гарэць на вогнішчах разам з кнігамі Гайнэ, Томаса Мана, Фэйхтвангера і іншых.

Змест

Сон
Дзень
Прага
Пунш
Ноч
Чуванне
Снег
Здань
Святло
Нэндза
Страх
Шалы
Жанчына
Хітрына
Цярпенні
Травень
Месяц
На волі
Эпілог


Раім таксама паглядзець:
Івашкевіч Яраслаў. Панны зь Вілька
7'500 р.
0

Івашкевіч Яраслаў. Панны зь Вілька

Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар праявіў сябе як таленавіты празаік у сваіх шматлікіх апавяданьнях, аповесьцях, а таксама раманах і п’есах. Асобныя ягоныя творы пасьпяхова экранізаваныя знакамітымі рэжысэрамі Ежы Каваляровічам ("Маці Яна ад анёлаў", 1961), Анджэем Вайдам ("Бярэзьнік", 1971; "Панны зь Вілька", 1979).

Сартр Жан-Поль. Мур
8'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Сартр Жан-Поль. Мур

Зборнік аднаго з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваньнем экзыстэнцыяльных ідэяў аўтара. Героі ягоных апавяданьняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых зьнешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.

Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін
13'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін

Жыцьцяпіс Сынухэ, лекара фараона Эхнатона і Нэфэртыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім / Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 628 с. — (Літаратурная скарбонка).