Марціновіч Алесь. Рагнеда і Рагнедзічы

Марціновіч Алесь. Рагнеда і Рагнедзічы
34'100 р.
Вага: 380 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гісторыя ў асобах: нарысы. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 288 с.

ISBN 978-985-6941-67-5

Яркае жыццё пражыла не толькі гордая дачка полацкага князя Рагвалода, але і яе дзеці і ўнукі. Пра іх, а таксама пра іншыя галінкі Рагнедзінага дрэва, расказвае новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і шэрага прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча. Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў беларускую даўніну, якое раскрые малавядомыя, а то і зусім невядомыя гістарычныя факты. У кнізе ёсць месца прыгодам і інтрызе, здрадзе і каханню, а за ўсім гэтым – жыццё тых, каго мы, беларусы, павінны заўсёды памятаць.

ЗМЕСТ

Замест уступу
Рагнеда, Гарыслава, Анастасія. Рагнеда Рагвалодаўна.
Час жыць і час паміраць. Яраслаў Уладзіміравіч.
Прайсці праз Ліствен. Мсціслаў Уладзіміравіч.
Салодкая гронка рабіны. Анастасія Яраслаўна.
Не мы выбіраем, нас выбіраюць. Ганна Яраслаўна.
Герда з Гарда. Лізавета Яраслаўна.


Замест уступу

Рагнеда і Рагнедзічы... Не сумняваюся, што чытачу, няблага знаёмаму з нацыянальнай гісторыяй, падобнае супастаўленне можа падацца дзіўным. Тым большае непрыняцце яно здольна выклікаць у тых, хто знаёмы з перыядам, што адносіцца да так званай Кіеўскай Русі. Вядома, гэтага паняцця тады не існавала, яно было ўведзена гісторыкамі для абазначэння ранне-феадальнай старажытнарускай дзяржавы ўсіх славян, што склалася ў другой палове IX – першай палове X стагоддзя і як адносна адзіная існавала да пачатку XII стагоддзя.

Сапраўды, калі строга прытрымлівацца гістарычных фактаў, ні ў адным летапісе, нават ускосна, паняцця Рагнедзічы не напаткаеш. Зрэдку сустракаец-ца іншае – "Рагваложыя ўнукі". Але ж Рагнеда і была дачкой Рагвалода – першага полацкага князя, імя якога лайшло да нас. Таму можна сказаць, што яе нашчадкі – гэта і Рагнедзіны ўнукі.

Праўда, навукоўцы прытрымліваюцца іншага -меркавання. Тых, хто меў хоць кроплю крыві гордай дачкі Полацка, яны называюць Ізяславічамі. Урэшце рэшт у гэтым ёсць пэўная логіка, бо Ізяслаў – старэйшы сын Рагаеды. Тым больш апраўданы тэрмін Рагвалодавічы, якім абазначаюць княжацкі род, прадстаўнікі якога валодалі Полацкай зямлёй у X – XIII стагоддзях. Аднак, калі называць Рагвалодавічамі нашчадкаў Рагаеды, усё ж адчуваецца няхай і маленькая, але істотная нацяжка.

Паводле Радзівілаўскага летапісу, Рагнеда нарадзіла князю Уладзіміру не толькі Ізяслава, але і яшчэ трох сыноў – Яраслава, Мсціслава і Усевалада. Было ў іх і дзве дачкі. Праўда, пра іх Радзівілаўскі летапіс маўчыць. Аднак у знакамітай "Аповесці мінулых гадоў" можна напаткаць звесткі пра абедзвюх дачок. Старэйшая праходзіць пад імем Прадславы. Малодшую ж як толькі не называюць: і Дабранегай, і Праміславай, а то і ўвогуле Мечыславаю ці Мсціславаю. Ды гаворка ўсё ж не пра тое, якое з гэтых двух імён больш блізкае да ісціны.

Куды важнейшы іншы момант. Як вядома, асабліва глыбокі след у гісторыі пакінуў сын Рагнеды і Уладзіміра Яраслаў, пры якім тагачасная дзяржава з цэнтрам у Кіеве дасягнула свайго асаблівага росквіту як у палітычных, так і ў культурных адносінах. Ён спрыяў далейшаму ўмацаванню на Русі хрысціянства, развіццю асветы, мастацтва, пісьменства, таму невыпадкова ўвайшоў у гісторыю як Мудры. Яго нашчадкаў пачалі называць Яраславічамі.

Але, па сутнасці, у баку застаюцца Мсціслаў і Усевалад Уладзіміравічы. Мсціслаў жа, калі княжыў у Тмутаракані, адолеў племя касогаў, якое жыло ў той час на Паўночным Каўказе. Больш за тое, у ру-капашным баі перамог ён іхняга князя Радзедзю. Гэта яго, Мсціслава, празвалі Храбрым, і самы славуты старажытнарускі пясняр Баян апяваў яго подзвіг. Шкада, але не захавалася звестак пра чацвёртага сына Усевалада, які атрымаў ад свайго бацькі ў валоданне горад Уладзімір-Валынскі.

Сыны Рагнеды і Уладзіміра таксама ў пэўнай ступені з'яўляюцца Рагвалодавічамі, але іх так не называюць, а адносяць да Рурыкавічаў, бо яны – прадаўжальнікі княжацкай дынастыі, родапачынальнікам якой стаў легендарны Рурык. Як быццам, усё правільна, але ў такім разе "выпадае" Ізяслаў Уладзіміравіч.

Калі ж узяць за аснову паняцце Рагнедзічы, то адразу ўсё становіцца на сваё месца, бо пад гэтае вызначэнне трапляюць не толькі дзеці Рагнеды і Уладзіміра, але і ўнукі, таму што ва ўсіх іх цячэ кроў Рагнеды. Кроў маці, бабулі... У славян жа, не будзем забываць, асабліва шанавалася жанчына, дзякуючы якой і прадаўжаўся людскі род. Дый сёння прадстаўнікі некаторых народаў на першае месца ставяць менавіта жанчыну-маці, а не бацьку.

 

Алесь Марціновіч – беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей ("Святая Еўфрасіння" (пра Ефрасінню Полацкую), "Златавуст з Турава" (пра Кірылу Тураўскага), "Сімяён, сын Полацка" (пра Сімяона Полацкага), "Як Гурка ворагаў граміў" (пра Іосіфа Гурку), казак ("Віця Неслух у краіне Мурашоў"), літаратуразнаўчых даследаванняў ("Іван Чыгрынаў", "Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры").

Падрабязней пра аўтара ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
36'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці

Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?

Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю
34'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Бутэвіч Анатоль. Каралева не здраджвала каралю

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
33'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.