Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
5'800 р.
Вага: 330 г
Памеры: 150x245 мм
0

Вершаванае падарожжа: для малод. шк. узросту / маст. Р. М. Сустаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 95 с.: іл.

ISBN 985-02-0646-2

На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі...

Пра ўсё самае цікавае і расказаў Чыж сваім сябрам, а таксама чытачам гэтае кніжкі.

ЗМЕСТ

3 усяго свету – у кніжку гэту
Ляцець – не пехатой
Парыжскае сена
Вальс Штрауса
Развітанне з Еўропай
Сахара – не цукар
Антылопа
Бегемот і мёд
Вярблюд і салют
Гіена
Дзікабразавы сыны
Леапард і карты
Лемур і скульптура
Леў
Муха цэцэ
Марабу і падзорная труба
Насарог і стог
Слон і малпы
Удод і самалёт
Шайба ў дзюбе
Бізон і вазон
Каёт і сухоты
Кондар і верабей
Мядзведзі-грызлі
Нарвал і сала
Расамаха
Скунс і кроп
Цюлень і бюлетэнь
Напалоханы янот
На зямлі Эльдарада
Анаконда
Барс і вальс
Браняносец
Кайман і раман
Мурашкаед і балет
У піраній – апетыт
Пумалама
Тапір
Ягуар і буквар
Беласнежная мелодыя
Пінгвін і карціна
Навыперадкі з кенгуру, або Вяртанне бумеранга
Шасціногі васьміног
Какаду і ноты
Качканос і начос
Кенгуру
Рак агледзеў...
Страус
Заклінанне Азіі
Сталічны асёл
Гібон і трамбон
Даўгапят і парад
Джэйран і цень
Кобра
Паўлін і мандарыны
Сайгак і гузак
Скарпіён – чэмпіён
Тыгр і кіно
Выбіраў сяброў фазан
Хамелеон мільянер
Хамяк і сурок
Як
Зноў Еўропа
Знакамітасць
Алень і сена
Бабёр
Бакас
Як барсук дражніў лісу
Бусел і жаба
Вавёркі-акторкі
Дзік і кулік
Дзятлава крыніца
Заяц і лапці
Кажан і качан
Камар і пажар
Каршун-пірат
Крыжадзюб і зуб
Лось
Рабчык
Сойчына калыханка
Сом-сава
Цецярук і брук
Яршы і кашы
На развітанне

З УСЯГО СВЕТУ – У КНİЖКУ ГЭТУ
Падарожнічаць па свеце
Любяць змалку нашы дзеці.
Хочуць выведаць яны,
Дзе вячэраюць сланы,
Дзе начуюць кракадзілы,
Марабу,
Дзікі,
Гарылы,
Дзе жывуць маржы
İ барсы...
Ну, вядома ж, не на Марсе!
Прачытайце кніжку гэту
Пра Зямлю –
Сваю планету.

Падрабязьней пра аўтара тут.


Раім таксама паглядзець:
Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі
26'300 р.
0

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі

Гэтая кніжка – вясёлы ды арыгінальны дадатак да азбук і буквароў. У ёй падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі. Як той казаў, з рога ўсяго многа – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.

Улашчанка Леанід. Хто галоўны
11'800 р.
0

Улашчанка Леанід. Хто галоўны

Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача Леанід Улашчанка напісаў вельмі цікавую кнігу казак для дзяцей, якім прысвяціў усё жыццё. Аўтар па-новаму асэнсоўвае старыя жыццёвыя ісціны. "Не будзь ганарліўцам", – вучаць казкі "Чаму плача Бярозка" і "Ганарысты Шар". "Дапамагай сябру", – чытаем між радкоў "Як Верабейка сябра шукаў". "Будзь удзячны", – гаворыцца ў "Яблыньцы".

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда
16'200 р.
0

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда

Кнігу склалі лепшыя творы, напісаныя за трыццаць гадоў творчай дзейнасці аўтара, а таксама новыя, што друкаваліся на старонках перыядычных выданняў. Вясёлыя і займальныя, дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні, загадкі будуць цікавыя і карысныя не толькі школьнікам, але і бацькам і настаўнікам.