Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць

Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць
17'600 р.
Вага: 380 г
Памеры: 145x245 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы, апавяданні, казкі : для дзяцей мал. шк. узросту / маст. Г. С. Хінка-Янушкевіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. – 136 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-43-0

Празаік і паэтка Таццяна Мушынская шмат гадоў піша для дзяцей. Яна аўтарка зборнікаў апавяданняў і казак "Віця Неслух у краіне мурашоў" (1995), "Свята печанай бульбы" (2003), зборніка вершаў "Калі тата – Дзед Мароз" (2000).

Новы зборнік "Вожыкі ў футбол гуляюць" будзе цікавы малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, выхавацелям і метадыстам дзіцячых садкоў, а таксама бацькам для чытання з дзецьмі.

Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пораў года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.

З М Е С Т

Гукі раніцы
Вершы

Парсючок і ручнічок
Шпакі
Індык
Бараны
Мышка і кніжка
Студзеньскі малюнак
Мышаняты – мастакі
Рыбакі
Ураджай
Певень
Зай
Кіска, міска і сасіска
Каза і Казёл
Парсючок і ручнічок

Мех, снег і смех
Варажба
Завіруха
Люты
Мех, снег і смех
Снегавік
Птушкі
Кветка-сон
Летняя ноч

Мак таўклі камары
3 лесу выйшаў лось
Гукі лесу
Пасля дажджу
Вожыкі ў футбол гуляюць
Зойка і сойка
Кастрычнік
Гаспадарлівы мядзведзь
Ліставей
Галодны воўк
Промень-смычок
Наваселле ў мурашоў
Сон
Мак таўклі камары

Гном Том будуе дом
Папяровы змей
Андрэй вядзе рэй
Зімовыя забавы
Маленькая майстрыха
Навагоднія сны
Дзень нараджэння
Два браты
Гном Том будуе дом
Юля – гаспадыня
Дзе прабежка – там усмешка
Будучая настаўніца
Калекцыя
Чыгунок
Ласун
Гукі раніцы
У дзіцячым парку
Танец дажджу
Якія бываюць словы?

Свята печанай бульбы
Апавяданні

Як Дзяніска Восені дапамагаў
Чаму плакалі кніжкі?
Ветлівая сінічка
Як працуе сэрца?
Зялёны карабель
Самы смачны яблык
Цяжка быць дарослым!
Якога колеру сон?
Мая рабіна
Свята печанай бульбы

Як Пецік медзведзянём быў...
Казкі

Пра інфекцыю і хлопчыкаў-вітамінчыкаў
Як Пецік медзведзянём быў...
Вандраванні лялькі Зіны
Падарожжа серабрыстай елачкі
Дзень добры, Снегавічок!
Калі прыляцелі іншапланецяне
Віця Неслух у краіне мурашоў


Раім таксама паглядзець:
Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі
9'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Кудрыцкі Алесь. Прыгоды капітана Танакі

Капітан Танка – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.

У сям’і расце мужчына
8'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

У сям'і расце мужчына

У сям'і расце мужчына. Побач з татам, побач з мамай. Вучыцца, дапамагае дома бацькам, прыгожа марыць. Расце гаспадар – працавіты, разумны, сумленны, вясёлы. Расце абаронца Радзімы, які ганарыцца сваім мужнымі продкамі, блізкімі і далёкімі. У кніжцы сабраныя вершы і песні пра нашу юную змену – дзяцей з добрым сэрцам і чыстай душою. Кніга – цудоўны дапаможнік тым, хто рыхтуе тэматычныя ранішнікі ў дзіцячым садку і школе.

Бучынская Наталля. Прыгоды маленькай Машынкі
16'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бучынская Наталля. Прыгоды маленькай Машынкі

Маст. А. В. Ярмоленка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 47 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Азбука для маленькіх + чытанка
28'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Азбука для маленькіх + чытанка

Чытаньне вершаў, прысьвечаных кожнай літары альфабэту, на дыску чаргуецца са сьпевамі. На выпадак, калі ў вас няма магчымасьці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй часткова зьмешчаныя вершы, што гучаць на дыску.