Найвышэйшая песня Саламонава

Найвышэйшая песня Саламонава
34'200 р.
Вага: 650 г
Памеры: 205x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 86 с.: іл.

ISBN 978-985-02-0978-8

"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі. Тэкст у новай кнізе выдавецтва "Мастацкая літаратура" падаецца на трох мовах – беларускай, рускай, англійскай. Беларускі пераклад зрабіў вядомы пісьменнік Васіль Сёмуха. Кніга багата ілюстравана. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках, мастацка-вобразнымі сродкамі перадаў напружанасць і велічнасць душэўных перажыванняў.

ЗМЕСТ

Найвышэйшая песня Саламонава

Песнь песней Соломона

The Song Of Songs

Найвышэйшая песня Саламонава.
Няхай вусны яго мяне пацалуюць!
Бо лепшыя за віно твае ласкі.
Ад водару мазяў тваіх
імя тваё – як разлітае міра;
    таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; –
    цар мяне ўвёў у харомы свае!
Радавацца і весяліцца будзем з табою,
    больш за віно будзем славіць пяшчоты;
    цябе годнасна любяць!
Ерусалімскія дочкі!
    Чорная я, прыгажуня сабою,
нібы намёты Кідара
    ці полагі Саламонавыя.
Не зважайце на смугласць маю;
    гэта сонца мяне апаліла:
сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, –
    вінаграднікі вартаваць мне казалі, –
    свайго вінаградніку я не ўпільнавала.
Ты скажы, каханне маёй душы,
    дзе ты пасвіш?
    дзе апоўдні ты адпачываеш?
навошта бадзяцца мне
    каля статкаў сяброў тваіх?

Раім таксама паглядзець:
Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
81'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (7 votes)

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

4'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Сом Лера. Каралева прыйдзе ноччу: вершы пра каханьне

Лера Сом нарадзілася 12.08.1966 у Полацку. Пісьменьніца, журналістка, бард. Скончыла Віцебскі мастацка-графічны факультэт і філфак БДУ. Выдала кніжкі паэзіі "Блюз Каралеўскае Кухні", "Адзінокая зорка", "Там, на небе", "Свабода Слова Зіма". Жыве і працуе ў Полацку.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра
8'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра

Мікола Гусоўскі – адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма "Песня пра зубра" – цудоўны сплаў лірыкі і эпасу – з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.