Пазнякоў Міхась. Гульня слоў

Пазнякоў Міхась. Гульня слоў
29'900 р.
Вага: 380 г
Памеры: 175x220 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гульні з літарамі і словамі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 128 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6941-78-1

У кнізе прапануюцца займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, красворды, крыжаванкі, пытанні на кемлівасць, анаграмы, шарады, загадкі на амонімы і антонімы, а таксама каламбуры, скорагаворкі, азбука, жартоўныя і іншыя вершы. Іх змест скіраваны на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцяў.

Для вучняў пачатковых класаў, настаўнікаў, бацькоў, выхавальнікаў груп прадоўжанага дня.

ЗМЕСТ

Гукі і літары
Слова
Сказ
Тэкст
Часціны мовы

Пазнякоў Міхась. Гульня слоў / Старонкі з кнігі
Пазнякоў Міхась. Гульня слоў / Старонкі з кнігі
Пазнякоў Міхась. Гульня слоў / Старонкі з кнігі

Іншыя творы для дзяцей Міхася Пазнякова (у тым ліку пераклады з Г. Х. Андэрсэна) можна пачытаць тут і тут.


Раім таксама паглядзець:
Мянтуз сярод мядуз. Азбука-маляванка ў скорагаворках
7'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мянтуз сярод мядуз. Азбука-маляванка ў скорагаворках

"Мянтуз сярод мядуз" — не проста кніга скорагаворак. У азбуцы-маляванцы маленькі чытач пазнаёміцца з усімі літарамі беларускага алфавіта. Гэта па-першае. А па-другое, навучыцца правільна вымаўляць іх. Па-трэцяе, даведаецца, якія ёсць рыбы. А ўзяўшы ў рукі каляровыя алоўкі ці фарбы, яшчэ і размалюе кніжку на свой густ. Мастачка Лаліта Мельнічэнка магла б зрабіць гэта і сама, аднак вырашыла даручыць дзецям. Не падвядзіце ж яе!

Азбука для маленькіх + чытанка
28'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Азбука для маленькіх + чытанка

Чытаньне вершаў, прысьвечаных кожнай літары альфабэту, на дыску чаргуецца са сьпевамі. На выпадак, калі ў вас няма магчымасьці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй часткова зьмешчаныя вершы, што гучаць на дыску.

Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі
27'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі

Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваныя як дзецям, так і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, усяго навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх. Нават сатыра ў творах аўтара не крыўдзіць, бо яны напісаныя з вялікай павагай і дабрынёй.