![]() |
7.66 р.
Вага: 840 г
Памеры: 210x290 мм
|
Фотаальбом / Уклад. і уст. арт. Н. В. Шаранговіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 112 с. : іл.
ІSBN 978-985-01-0808-1
Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.
ЗМЕСТ
Уступны артыкул. Наталля Шаранговіч, мастацтвазнаўца
Кніжная графіка
Станковая графіка
Акварэль
Малюнак
Асноўныя творы
Біяграфічныя звесткі / Biography
У станковай графіцы Васіль Шаранговіч шырока ўжывае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і метафару. У 1986 за нізку гравюраў "Памяці вогненных вёсак" Васіль Шаранговіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і бронзавым медалём трыянале "Майданэк-85" у Польшчы. Выставы мастака экспанаваліся ў многіх краінах Еўропы, Азіі і Амерыкі.
Сярод найбольш вядомых працаў – ілюстрацыі да паэмаў Якуба Коласа "Новая зямля" і Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", а таксама афармленне кнігаў У. Караткевіча, З. Бядулі, Р. Барадуліна, І. Навуменкі ды іншых.