![]() |
3.99 р.
Вага: 180 г
Памеры: 150x200 мм
|
Маналогі і дыялогі. – Мінск : Радыёла-плюс, Выдавец І. П. Логвінаў, 2009. – 124 с. : іл.
ISBN 978-985-448-100-5 (Радыёла-плюс).
ISBN 978-985-6901-35-8 (Выдавец І. П. Логвінаў)
У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам "літаратуры факту".
ЗЬМЕСТ
Загадка Вінцэнта
Эсэ
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію
Падарожныя нататкі
"Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу..."
Размова ў студыі
"Я шчасьлівы чалавек..."
Гутарка з амбасадарам
Літаратура творыць жыцьцё
Пасьляслоўе П. Васючэнкі
Біябібліяграфічная даведка
Уладзімір Сіўчыкаў – паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, драматург, мастак. Аўтар кніг "Гульня ў тастамант" і "Лісты да брата". Нарадзіўся ў 1958 г. у Жодзіне. Жыве ў Менску.
Бювар – (ад фр. buvard) – настольная папка для захоўваньня капэртаў, дакумэнтаў і прамакальнай паперы.
Безумоўна, Уладзімір Сіўчыкаў не мясцовая celebrity з тэлеэкрану, але нешта падказвае, што пагартаць нататкі ды запісы дырэктара незалежнага выдавецтва "Радыёла-плюс" захацелі б многія. Аднак Сіўчыкаў не дае чытачам шанцаў адчуць сябе парушальнікамі этыкі ды парадку – спакой уласных нататак выдавец парушыў сам, аформіўшы іх у кнігу "Бювар" і гэткім чынам падарыўшы кожнаму чытачу права запускаць далонь у яго настольную тэчку з паперамі і самому выбіраць "найсмачнейшыя" кавалкі.
"Такі падарунак можа зрабіць самому сабе выдавец, і ніхто яго не папракне", – рэзюмуе Пятро Васючэнка ў пасьляслоўі да кнігі спадара Сіўчыкава. Маналогі, дыялогі, падарожныя заўвагі ў нататніку – зусім розныя тэксты пад вокладкай з выявай ахайнай свежай карэспандэнцыі лучыць адзін іх накірунак – гэта літаратура факту.
"Падрыхтаванасьць тэарэтычную да падарожжаў Уладзімір Сіўчыкаў дапаўняе пабачаным спрактыкаваным, мастацкім, дзелавым зрокам і пачутым трэніраваным слыхам. Добрым адчуваньнем факта, выпадку, здарэньня. Увагай да дэталяў. Вылучэньнем галоўнага". (Ала Сямёнава)
"Уладзімір Сіўчыкаў умее выштукоўваць узоры стылявой абачлівасьці і кампазіцыйнай дыпламатычнасьці. Складанасьць мысьленьня – выяўная рыса гэтай кніжкі. Яна створана мастаком, якому ўласьцівы шляхетны стыль паводзін, самавіты выгляд, паважнасьць у гаворцы і ў маўчаньні, этычныя адносіны да людзей, вера ў нацыянальнае хараство, шанаваньне фамільнай прыгажосьці, захапленьне ўніверсальнасьцю беларускай прасодыі, выбудоўваньне свайго жыцьця паводле сумленных правілаў..." (Леанід Дранько-Майсюк)