|
12'000 р.
Вага: 410 г
Памеры: 145x220 мм (усяго галасоў 2)
|

Раман. Пераклад з нямецкае і каментары Альгерда Бахарэвіча. – Мінск : ВКТАА "Макбел", 2011. – 264 с. – (Бібліятэка нямецкай літаратуры). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6347-76-7
Гэлена Везэндаль не ведае, што з ёй. Яна прыходзіць у прытомнасць у бальніцы з праваламі ў памяці, страціўшы здольнасць размаўляць і кантраляваць сваё цела. Па дарозе назад да жыцця яна сутыкаецца з чужою жанчынаю, якою была некалі яна сама, са шлюбам на мяжы разрыву і дзецьмі, якія былі гатовыя ісці сваім шляхам, але цяпер, заблытаўшыся, спыніліся. Гэты ні да чаго не падобны раман захоплівае дзякуючы сваёй унутранай дынаміцы і асабліва дзякуючы пераканаўчаму аповеду пра тое, як чалавек наноў вучыцца размаўляць.
Раман узнагароджаны Нямецкай кніжнай прэміяй.
"Вялікі раман пра хваробу, мову і ідэнтычнасць". (часопіс "Literaturen")
Катрын Шміт нарадзілася ў 1958 годзе, працавала псіхолагам, рэдактарам і сацыёлагам. Яна атрымала шматлікія прэміі і ўзнагароды, сярод іншага прэмію Леонэ і Лена" у 1993 годзе. Яе раман "Экспедыцыя Гунара Ленэфсэна'' атрымаў заахвочвальную прэмію Хайміта фон Додэрэра і прэмію зямлі Карынція на конкурсе імя Інгеборг Бахман. Катрын Шміт жыве ў Берліне. Акрамя чатырох раманаў, яна выдала колькі зборнікаў лірыкі.
Падрабязней пра раман "Ты не памрэш" тут.