Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі

Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі
27'900 р.
Вага: 320 г
Памеры: 145x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы, казкі, байкі. – Мінск : ТАА “Мэджык”, 2011. – 152 с., іл.

ISBN 978-985-6473-38-1

Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваныя як дзецям, так і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, усяго навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх. Нават сатыра ў творах аўтара не крыўдзіць, бо яны напісаныя з вялікай павагай і дабрынёй.

ЗМЕСТ

Вершыкі
Бегемоцік
Бычок і козачка
Конь сябруе са сланом
Разышоўся хлопчык Федзя
Дзед Мароз
Цяльпук
Камарык
Сонейка
Салавейка
Наша курка
Грыбочкі
Толік і памідорык
Хлусы
Юля і варона
Слон і парасон
Наша дзеўчына Паліна
Алежак і арэшак
Варона
Як судзілі Жырафу
Пяе ветрык

Казачкі
Неразумны парсючок
Казачка пра песцік і тычынку
Паслухмяныя і не

Баечкі
Знакаміты мядзведзь
Кот і мышы
Як Гусь і Пятрусь ратавалі Беларусь

Старынчык Алег. Казачкі, баечкі, вершыкі


Сонейка

Сонца-сонейка свеціць ласкавае.
Пакажы ўсё на свеце цікавае!
Горы, рэкі, азёры, палетачкі -
Яны ўсе твае родныя дзетачкі.
Мы чакаем цябе з кожнай раніцай,
Без цябе не пяецца, не марыцца.
Выстаўляем жывоцікі, носікі
Пад твае залатыя валосікі.
Хмака хоча закрыць цябе, хмурыцца,
I становіцца цёмнаю вуліца.
Гэтак сонейка з намі вітаецца,
Падміргне - і за хмарку сxаваецца.
Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкі,
Як патрэбны твае нам струменьчыкі!


Раім таксама паглядзець:
Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
10'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Казачная аповесць: для мал. шк. узросту / Генадзь Аўласенка; маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 64 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі
26'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі

Гэтая кніжка – вясёлы ды арыгінальны дадатак да азбук і буквароў. У ёй падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі. Як той казаў, з рога ўсяго многа – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка
13'400 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).