Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза

Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза
33'400 р.
Вага: 195 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 4)

Уклад. Вольга Цьвірка, рэд. Валянцін Акудовіч – Мінск: Галіяфы, 2009. – 176 с.

ISBN 978-985-6906-21-6

У першыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае. Пісьменьнікі экспануюць абсурднасьць існаваньня ў часе сацыяльных зьменаў; яны апісваюць грамадзтва й чалавека зь мяккім гумарам, паказваючы драматызм штодзённага жыцьця.

ЗЬМЕСТ

Мастацтва навэлістыкі ў Швэцыі: гісторыя й сучаснасьць. Кароткія ўводзіны

П. Энглюнд
У чаканьні катастрофы

Т. Каліфатыдэс
Сызыф з Грамадзянскага пляцу

А. Шульцэ
Нядзельная імша

У. Стыг
Бэтон

С. Давідсан
Жыцьцё і сьмерць
Чаго ня ведаюць цёткі

Ю. Хеміры / А. Руус
КанТраЛяваць уСё.сьцЕрці

Э. Аскестад
Перашкода

К. Маркс
Мэбліроўка
Сябры
Выбар Кузака

П. Кільгорд
Дыярама

А. Плэель
Бабуля, гарадзкі лад і прыліў

Э. Лёвэндаль
Аб чым ён шкадуе

Зьвесткі пра аўтараў


Раім таксама паглядзець:
Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы
16'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (5 votes)

Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы

Кніга маладога, але надзвычай папулярнага пісьменьніка Мікаэля Ніемі, якога называюць швэдзкім Сэлінджэрам, апавядае пра сьвет яго дзяцінства – вёску Паяле на поўначы Швэцыі, дзе людзі жывуць разьмерана і не сьпяшаючыся, згодна з пракаветнымі традыцыямі і завядзёнкамі, і куды паступова пранікае цывілізацыя, што мяняе і ўклад жыцьця, і стасункі між людзьмі. Поўная сьмешных і неверагодных сытуацыяў, кніга напісаная жывою, сакавітаю моваю. Героі Ніемі не пераборлівыя ў выказваньнях, але ж гэта ня сцэны з жыцьця ангельскіх лордаў...

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
29'000 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка
27'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка

Казачная аповесць "Маленькія тролі і вялікая паводка" – першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914 – 2001). Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.