Шыбека Захар. Мінск сто гадоў таму

Шыбека Захар. Мінск сто гадоў таму
33'300 р.
Вага: 650 г
Памеры: 200x245 мм
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с.: іл., цв. вокл.

ISBN 978-985-01-0729-9

У Мінску, моцна разбураным у гады ІІ сусветнай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведкаў яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз гораду канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных выданняў. У кнізе малююцца разнастайныя вобразы гораду, сацыяльныя партрэты мінчукоў, змешчаныя звесткі пра гарадское асяроддзе, аб узроўні гарадской культуры і сацыяльным забеспячэнні. Шмат увагі надаецца старым адрасам, якія дапамагаюць звязаць мінуўшчыну з сучаснасцю.

Шаноўнае спадарства!
Калі...
- вы жывеце ў Мінску
- вы цікавіцеся гісторыяй Мінску
- вы падазраеце, што будаўніцтва Мінску распачалося не з 3 ліпеня 1944 году
...то магчыма, вам захочацца набыць новую кнігу, створаную адным зь вядучых даследчыкаў гісторыі гарадоў Беларусі (у асаблівасці Мінску) XIX—XX стагоддзяў – Захарам Шыбекам.

Даведка: Захар Васілевіч Шыбека – беларускі гісторык, прафесар.
У 1972 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1998-м – доктарскую. У 2003-м атрымаў годнасць прафесара.
Даследуе Мінск другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гг., беларускі нацыянальны рух ХІХ—ХХ стст.
Мае больш за 200 навуковых публікацыяў. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стст. адзначаная прэміяй польскага часопісу "Przegląd Wschodni" за 2001 г. і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Центру 2003 г.
Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.
Гэтай працы папярэднічалі два выданьні:
- Минск: Страницы дореволюционного города (1990)
- Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада (1994) – наклад 15 000 асобнікаў!

Новае выданне, паводле словаў аўтара, было перапрацаванае на 30 адсоткаў і выправіла асобныя памылкі папярэдніх.
Як можна зразумець з назвы, кніга распавядае пра Менск канца XIX, пачатку XX стст. Матэрыял падзеленыя на дзве часткі:

I. З АРХІВА МІНСКАГА ЖЫЦЦЯ
1. Візітная картка горада
2. Гараджане
3. Іншыя прадстаўнікі гарадскіх "вярхоў"
4. Гарадское асяроддзе
5. Ахова здароўя і адукацыя
6. Вітрына грамадскага жыцця

II. СТАРЫЯ МІНСКІЯ АДРАСЫ
1. Культавыя будынкі
2. Дзяржаўныя ўстановы
3. Прамысловыя прадпрыемствы
4. Пазыковыя ўстановы
5. ...

У канцы кнігі пададзеная вялікая табліца адпаведнасьцяў назваў вуліцаў 1911-га да назваў вуліцаў 2007 г.

Чытаючы кнігу, вы давадаецеся:
- хто такі граф Чапскі – ці гэта рэальны чалавек, ці проста гатунак піва. А калі рэальны чалавек, ці быў ён хаця б аматарам піва.
- дзе была аб’яўленая БНР у 1918 г. і які сучасны адрас мае той дом (ці захаваўся ўвогуле ён дагэтуль).
- на падмурках якога культавага будынку стаіць сучасны Палац Рэспублікі.
- ці на сваім гістарычным месцы паўстаў нядаўна адбудаваны "пяцізоркавы" гатэль "Эўропа".
і шмат-шмат-шмат чаго іншага!!!

Кніга надрукаваная на якаснай белай паперы, цьвёрдая вокладка, зьмяшчае некалькі сотняў фатаздымкаў даўнейшага часу.

Прыемнага чытаньня!


Раім таксама паглядзець:
Ліхадзедаў Уладзімір. Мінск: падарожжа ў часе
99'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Ліхадзедаў Уладзімір. Мінск: падарожжа ў часе

Імя калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава добра вядомае навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі. Адметная асаблівасць яго новай кнігі, прысвечанай беларускай сталіцы, у тым, што выявы старадаўніх паштовак суправаджаюцца сучаснымі здымкамі. І, такім чынам, кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куток Мінска — дом, вуліца, квартал — напрыклад, 100 гадоў таму і як выглядае сёння.

Мінск: падарожжа па горадзе
5'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мінск: падарожжа па горадзе

Кніга-гульня. Гістарычныя даведкі / аўт. тэксту Л. Рублеўская, П. Грынчанка; мастак У. Карман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с.

Клінаў Артур. Горад СОНца
32'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Клінаў Артур. Горад СОНца

Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту.