|
10'900 р.
Вага: 380 г
Памеры: 205x260 мм (1 голас )
|
Нарысы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 63 с. : іл. – (Зямля мая).
ISBN 978-985-02-1095-1
"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.
Кнігу адкрывае ўступны нарыс, дзе апавядаецца пра шматстайнасць земнаводных і паўзуноў, іх развіццё, а таксама пра шматстайнасць міфаў, прысвечаных гэтым істотам. Тут ёсць і пэўны філасофскі пункт гледжання, свайго кшталту "экалагічная эстэтыка", што прымушае перагледзіць некаторыя людскія стэрэатыпы.
Асноўная частка кнігі прысвечана земнаводным і паўзунам Беларусі – гэта захапляльная энцыклапедыя жывой прыроды нашай краіны. Аўтары ў даступнай і дасціпнай форме выкладаюць асноўныя звесткі пра разнастайных жыхароў нашых лясоў, вадаёмаў і балотаў, удала акцэнтуюць увагу на фактах найбольш цікавых для юнага чытача. Кніга мае вялікую пазнавальную каштоўнасць, вучыць любіць прыроду і выхоўвае будучых прыродазнаўцаў.
Алфавітны паказальнік
Азёрная жаба
Балотная чарапаха
Вастрамордая жаба
Вераценніца
Вуж
Гадзюка
Грабеньчаты трытон
Жарлянкя чырванабрухая
Жывародзячая яшчарка
Звычайны трытон
Зялёная рапуха
Квакша
Мядзянка
Порсткая яшчарка
Сажалкавая жаба
Травяная жаба
Чаротавая рапуха
Часночніца
Шэрая рапуха
Ядомая жаба
Вы не бачылі, як маланкава бяжыць, – быццам стралою прашывае траву, імклівы
вуж, ратуючыся ад небяспекі? Асабліва апынуўшыся на адкрытай лугавіне перад
шорханнем вострай касы. Так імкне, што здаецца – вось-вось узляціць. І думаецца:
ці не шкадуе ён тады, што няма ў яго крылаў?..
А было ж, было...
Прырода мудра працавала...
Падрабязьней пра земнаводных і паўзуноў тут.