|
14'000 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм (1 голас )
|
12 трэкаў / Агульны час гучаньня 51:39. © РСП, 2008. (р) БМАgroup, 2008.
Трэк-ліст:
1. Парыкмахерша
2. Жэншчыны
3. Бэйба-чу найт
4. Розавы закат
5. Аграгарадок
6. Бурэ
7. БРСМ
8. Бэйба-лэйба
9. Чупа-чупсы
10. Палюбіла гапара
11. Караоке
12. Манекеншчыца
+ буклет на 4 старонкі з тэкстамі песень і акордамі
Прэс-рэліз альбому
Старонка гурту ў Сеціве
Дзёня і Пашка пайшлі яшчэ далей за сваіх гуру – Сашу і Сірожу, давёўшы да поўнага абсурду спосаб мысленьня і асаблівасьці маўленьня паасобных прадстаўнікоў тутэйшага грамадства. Пяецца ад асобы простага сэнтымэнтальнага хлопца. Па-сутнасьці гэта ўсё той жа герой першых песень Сяргея Міхалка – блазнаваты няўрымсьлівы юнак зь сумнымі глазамі – які апынуўся ў новых абставінах і стаўся ахвярай дзяржаўнай ідэалёгіі. Цяпер, каб прыцягнуць дзявочую ўвагу, ён ня толькі купляе жуйкі, але і абвешваецца "бээрсээмаўскімі" значкамі ("Я буду прыгаць і громка звінець, ведзь у значках зашыбенная медзь" – шык!).
Немудрагелістыя рыфмоўкі "пацанаў" запамінаюцца зь першага разу і назаўжды. Дагэтуль помніцца адзін зь першых іх гітоў, які так і ня быў запісаны – "Ты мне не званіш, не тэлефануеш – рэўнуууеш":). Пры ўсім гэтым гурт не пайшоў на наўмысную прымітывізацыю сваёй музыкі, як тое часта бывае з "трасянкавымі" выканаўцамі, а наадварот пашырыў стылістычныя межы. Дзёня часам ные, як той Стыў Тэйлар, а Пашка з сваёй флейтаю дае чаду, не раўнуючы, як Ян Андэрсан :). На "Розавым закаце" чуем водгукі французскай музыкі 70-х, дыска 80-х і року 90-х. Во яны – сапраўдныя героі беларускага "Камэдзі"! Але для белТВ занадта сьмешна яны жартуюць.
Сяргей Будкін
Іншыя рэцэнзіі на альбом гурту "Разьбітае сэрца пацана" Rozavy zakat.
Фрагмэнты трэкаў "Жэншчыны" (1), "Розавы закат" (2) і "Аграгарадок" (3) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.