Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

У Гародні прайшло свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці"

У Гародні прайшло свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці" – супольная ініцыятыва кампаніі PRASTORA.BY і сеткі крамаў «Карона» па падтрымцы маладых творчых калектываў у абласных гарадах.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Свята ўключыла ў сябе конкурсную праграму, элементы анімацыі, забавы ды выступленні вядомых артыстаў і творцаў.

– Мы самі часта сутыкаемся з тым, што, хоць цяпер і з’яўляецца шмат мерапрыемстваў, схадзіць з дзецьмі на штосьці цікавае, пазнавальнае і беларускае адначасова бывае складана. Таму мы прыдумалі канцэпцыю і зладзілі свята "Дзень беларускай дзіцячай творчасці", – патлумачыў задуму мерапрыемства яго арганізатар і кіраўнік кампаніі «PRASTORA.BY» Алесь Квіткевіч. – Мы плануем правесці такія святы ў кожным абласным горадзе, каб паглядзець, чым жывуць мясцовыя дзіцячыя калектывы.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Для ўдзелу ў конкурсе ўсе гурты і выканаўцы праходзілі адбор, і перавага была аддадзена тым, чыя творчасць прасякнута беларускай тэматыкай, хаця ўвогуле, і арганізатары гэта падкрэсліваюць, конкурс адкрыты для ўсіх.

Першую частку праграмы склалі выступленні канкурсантаў – іх набралося 11 асобных выступоўцаў і мастацкіх калектываў з Гародні. Вакальныя нумары, танцавальныя ансамблі, музычныя кампазіцыі – кожны з артыстаў меў свае непаўторныя адметнасці, таму вызначыць лепшага, а гэта рабілі наведвальнікі свята шляхам галасавання, было няпроста. Дарэчы, у якасці галоўнага прыза пераможцу чакала магчымасць запісаць на студыі гуказапісу песню, альбо, у выпадку перамогі танцавальнага калектыву, зняць кліп.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Аднак конкурсная інтрыга захоўвалася да вечара, і пакуль гледачы аддавалі свае галасы за маладых гарадзенскіх талентаў, рэй узялі аніматары, мастакі, паэты і больш сталыя музыкі. Пра сакрэты стварэння выцінанак распавяла майстарка з Маладзечна Вольга Бабурына. Галоўнай паэтычнай разынкай дня стала чытанне вершаў жывой легендай – гарадзенскай паэткай Данутай Янаўнай Бічэль-Загнетавай.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Таксама свае творы прачыталі маладыя пісьменніцы Юлія Алейчанка і Дар’я Бялькевіч. Каб паказаць сваё баявое майстэрства і распавесці пра старажытную зброю і даспехі беларускіх рыцараў, з Мінска прыехалі рэканструктары Юрый Усціновіч, Андрусь Дундукоў і Алесь Пятроўскі ў суправаджэнні сапраўдных сярэднявечных музыкаў. А крыху пазней далі джазу і не толькі ўжо музыкі сучасныя: дуэт «Дзівабор», Таццяна Свістунова і «Кветка-Мара», чароўная і загадкавая Дзіяна Шыманоўская, Андрусь Такінданг і гурт «Рэха», а таксама Раман Абрамчук і яго анты-кавербэнд «Гарадскі вал».

Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці

І вось настаў час абвясціць лепшага з лепшых маладых выступоўцаў (альбо калектываў) з Гродна.

Трэцяе месца па выніку галасавання дасталася кранальнаму дуэту маленькіх скрыпачоў «Грымаскі».

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Другую прыступку заняла, бадай, самая экстравагантная выканаўца на флейце Ева Венская.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Найбольшую ж колькасць галасоў атрымаў харызматычны дзіцячы ансамбль народнага танца «Фольк-Фрэш».

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Дзякуючы таму, што да ініцыятывы далучыўся генеральны партнёр – сетка крамаў «Карона» – мерапрыемствы атрымалася зрабіць не толькі бясплатнымі, але і ўзнагародзіць уладальнікаў прызавых месцаў салодкімі пачастункамі.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці

А студыя скураных вырабаў «Макей» паспрыяла таму, каб педагогі і кіраўнікі калектываў-пераможцаў атрымалі ў падарунак дыхтоўныя нататнікі ручной працы са скуры.

Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці
Дзень беларускай дзіцячай творчасці

Тэкст: Дзіяна Серадзюк, "Новы час".
Фота: PRASTORA.BY