1
(2)
| 6
(1)
| P
(1)
| А
(8)
| Б
(13)
| В
(1)
| Г
(6)
| Д
(72)
| Ж
(2)
| З
(17)
| І
(1)
| К
(54)
| М
(20)
| Н
(16)
| П
(87)
| Р
(4)
| С
(10)
| Т
(4)
| Ф
(4)
| Ц
(28)
| Ч
(2)
| Ш
(4)
Кампанія "Будзьма беларусамі!" запусціла "Кола святаў" — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.
Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта "Джэнга", у Расеі – "Башня", у Бразіліі – "Землятрус", у Даніі – "Цагляны дом", а ў Беларусі гульня атрымала назву – “Вежа”.
Надзвычай стылёвы каляндар, зроблены "выцінанкай". Ідэя – усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпе аканіц.
“Паўстанцы” – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-а года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці беларуса ўплываць на сыход паўстання.
Гульня “Паўстанцы” першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.