Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | « (1) | 2 (1) | A (1) | B (1) | F (4) | I (2) | P (3) | А (61) | Б (131) | В (46) | Г (83) | Д (35) | Е (2) | Ж (10) | З (21) | И (1) | І (10) | Й (1) | К (128) | Л (57) | М (79) | Н (33) | О (2) | П (43) | Р (37) | С (74) | Т (24) | У (10) | Ф (8) | Х (13) | Ц (7) | Ч (19) | Ш (33) | Ы (1) | Э (6) | Ю (1) | Я (15)
Цвірка Віталь. Альбом
5.39 р.

Цвірка Віталь. Альбом

Віталь Цвірка па праву лічыцца наватарам, першаадкрывальнікам у стварэнні адмысловага тыпу маляўніча-эпічнага і лірыка-гераічнага пейзажа, які быў невядомы да гэтага ў беларускім мастацтве. В. Цвірка адкрыў яркую, кантрастную, экспрэсіўную прыгажосць родных прастораў. Ён з тых мастакоў, каго беспамылкова пазнаеш не па подпісу, але па аўтарскім почырку.

Цвірка Вольга. Кароткая граматыка шведскай мовы
4.99 р.

Цвірка Вольга. Кароткая граматыка шведскай мовы

Беларусь і Швецыя маюць даўнюю гісторыю дачыненняў. У нашай краіне існуе нязменная цікавасць да шведскай культуры, а таксама да шведскай мовы, якая належыць да ўсходнескандынаўскай падгрупы сучасных германскіх моваў.

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа
4.99 р.

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк...

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — па
21.99 р.

Цемушаў Віктар. На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — палова XVI ст.)

Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава.

Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць пpacaчыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст.

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / Vladimir Tsesler. Your Tsesler!
22.99 р.

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер!

Шыкоўны альбом Уладзімера Цэсьлера, чыё імя ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім і сусьветным мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці.

Цётка. Выбраныя творы
2.99 р.

Цётка. Выбраныя творы

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч, 1876 – 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.

Цыркун Кастусь. Над намі – неба
1.58 р.

Цыркун Кастусь. Над намі – неба

У кнізе не толькі падаюцца міфы і легенды пра нябесныя аб'екты, а і сабраныя беларускія паданні пра зоркі і планеты, прыведзеныя іх беларускія назвы. Змяшчаецца інфармацыя, з дапамогай якой лёгка адшукаць сузор'і, зоркі, планеты на начным небе. Такая кніга выходзіць упершыню ў Беларусі.