Даведкавыя выданьні

2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов
8'700 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования

Словарь содержит более 2000 русских идиом, фразеологизмов, других устойчивых словосочетаний и 2000 их белорусских эквивалентов, сопровождающихся примерами использования в разговорной и письменной речи, а при необходимости и пояснениями.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
26'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

"Імёны Свабоды" – гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.

Бадак Алесь. Птушкі
34'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бадак Алесь. Птушкі

Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях
6'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Бохан Юры. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.

Гардзей Віктар. Малая дзіцячая чырвоная кніга
48'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гардзей Віктар. Малая дзіцячая чырвоная кніга

У «Малой дзіцячай Чырвонай кнізе», якая пабачыла свет у 2008 годзе, аўтар у займальнай і дасціпнай форме расказаў пра рэдкія і тыя, што знікаюць, віды беларускай фаўны. Цяпер вядомы пісьменнік прапануе чытачам папулярнае літаратурна-мастацкае выданне, дзе, зноў жа, у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі.

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі
29'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў.

Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII
73'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст.

Атлас з'яўляецца сведчаннем незалежнай навуковай думкі, менавіта ў галіне маладой незалежнай беларускай гістарыяграфіі і картаграфіі. Гэта сведчанне супрацоўніцтва і абмену навуковымі думкамі паміж гісторыкамі як айчыннымі, так і замежнымі, у асноўным з гістарычных беларускіх асяродкаў у Польшчы і Літве.

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі
31'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі

Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.

Крукоўскі Уладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі
35'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Крукоўскі Уладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі

Прыватная геральдыка, у адрозненне ад дзяржаўнай, гарадской, зямельнай, узнікла, бадай што, яшчэ ў часы родава-племянныя. Кляймо, таўро, метка, сімвал, знак – вось бацькі гэтай цікавай, існуючай ужо больш тысячы гадоў гістарычнай і мастацкай з'явы. Пазней гэты знак атрымаў назву "герб" і пачаў выконваць функцыі адрознення асобы ці рода. Гэтая кніга, прысвечаная беларускім прыватным гербам, – спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў.

Курапаты / Kurapaty
18'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Курапаты / Kurapaty

Зборнік зьяўляецца дакумэнтальным сьведчаньнем пра злачынствы бальшавіцкага рэжыму ва ўрочышчы Курапаты паблізу Менска.

Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць
28'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць

Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола. Беларусь далетапісная
21'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола. Беларусь далетапісная

Здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, пазнаць імёны далёкіх нашых продкаў і акунуцца ў падзеі, якія прынеслі ім славу, запрашаюць чытача аўтары гэтай кнігі. Загадкавы народ неўраў, таямнічая зямля Оўм, ваяўнічая Арта, адважныя дрыгавічы, якія здзейснілі набег на Царград, – вось толькі некалькі старонак ранняй гісторыі беларусаў, якія варта ведаць нам і нашым дзецям.

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускага спорту
32'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускага спорту

Калі вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, даражыце і шануеце імёны яе слынных сыноў, – пазнаёмцеся з гэтай кнігай. З яе старонак перад вамі паўстануць неардынарныя асобы, Атлеты з вялікай літары – людзі, якія і ў недалёкім мінулым, і цяпер славілі і славяць Беларусь на самай высокай і пашанотнай арэне – спартыўнай, алімпійскай.

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі
24'400 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выбітныя постаці. Гэта першая кніга, дзе пад адной вокладкай аўтар сабраў найбольш вядомыя біяграфічныя партрэты вось такіх неардынарных людзей нашай Бацькаўшчыны.

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўска
13'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У "Слове пра паход Ігаравы" пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены".

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS