Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.
Тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемэнт ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам...
= Paazerye – the land of life. Фотаальбом. На беларускай і англійскай мовах / Укладанне, тэкст і фота аўтара. – Мінск: Беларусь, 2005. – 198 с. – (Terra vita). Цв. вокл. + супервокладка.
=Gomel palace and park ensemble. Фотаальбом. На беларускай і англійскай мовах / Укладальнік А. Я. Ражкоў, аўтар прадмовы А. Л. Алейнік. – Мінск: Беларусь, 2007. – 158 с. Цв. вокл.
Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі – герой Аршанскай перамогі ды многія іншыя паўстаюць на малюнках юных мастакоў.
Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту.
Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).
Гэтая кніга – маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія.
Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту.
Імя калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава добра вядомае навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі. Адметная асаблівасць яго новай кнігі, прысвечанай беларускай сталіцы, у тым, што выявы старадаўніх паштовак суправаджаюцца сучаснымі здымкамі. І, такім чынам, кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куток Мінска — дом, вуліца, квартал — напрыклад, 100 гадоў таму і як выглядае сёння.