Паэма "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык" – яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў.
Гэтая кніга – адна з найлюбімейшых у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога так не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...
У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, большасць з якіх прасякнуты тонкім гумарам і глыбокім адчуваннем псіхалогіі чалавечых узаемаадносінаў у нечаканых жыццёвых сітуацыях. Аўтар пераконвае чытача ў тым, што не толькі прыгажосць, але і здаровы гумар здольны ўратаваць свет.
У арыгінальны зборнік увайшлі вершы, песні, п'есы, казкі і загадкі беларускіх аўтараў, прысвечаныя самаму вясёламу і жаданаму для ўсіх святу, якое аднолькава любяць дарослыя і дзеці. Разам з гэтай кнігай у кожны дом нібы завітае Новы год...
Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.
Беларуская казка спалучае ў сабе веліч сапраўднага таленту з прыгажосцю этычных уяўленняў народа пра жыццё, пра чалавека, пра дабро і зло. Велізарная цікавасць да яе не выпадковая, яна абумоўлена высокімі ідэйна-мастацкімі якасцямі і непаўторнымі нацыянальнымі адметнасцямі.
Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...
Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.
Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.
Кніга маладога, але надзвычай папулярнага пісьменьніка Мікаэля Ніемі, якога называюць швэдзкім Сэлінджэрам, апавядае пра сьвет яго дзяцінства – вёску Паяле на поўначы Швэцыі, дзе людзі жывуць разьмерана і не сьпяшаючыся, згодна з пракаветнымі традыцыямі і завядзёнкамі, і куды паступова пранікае цывілізацыя, што мяняе і ўклад жыцьця, і стасункі між людзьмі. Поўная сьмешных і неверагодных сытуацыяў, кніга напісаная жывою, сакавітаю моваю. Героі Ніемі не пераборлівыя ў выказваньнях, але ж гэта ня сцэны з жыцьця ангельскіх лордаў...
Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню.
Раман легендарнага й сусьветна вядомага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага ў жорсткай сатырычнай форме апісвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Віленшчыне й Лідчыне ад моманту "узьяднаньня" Усходняе й Заходняе Беларусі і да "вызваленьня" Вільні савецкімі войскамі ў 1944 годзе.
Сумаваць, чытаючы гэтую кнігу, не давядзецца. Ад першай і да апошняй старонкі вас будуць суправаджаць добры гумарыстычны настрой ды самыя розныя вясёлыя нечаканасці. У сваіх творчых пошуках аўтар зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп.