Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Кастусь Жук вядомы як аўтар шматлікіх кніг для дарослых, а таксама кніжкі для дзяцей «Шпак купіў магнітафон». Новы зборнік паэта зацікавіць маленькага чытача незвычайнымі сюжэтамі, навізной адкрыцця свету.
Змест кнігі складаюць творы дзіцячага фальклору: загадкі, лічылкі, скорагаворкі. Загадкі ў вобразнай мастацкай форме даюць звесткі пра чалавека, жывёльны і раслінны свет, з’явы прыроды. Кніга будзе цікавая шырокаму колу чытачоў: дзецям, бацькам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам.
Кніга лаўрэата літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Казіміра Камейшы кліча чытача ў непаўторны і чароўны свет прыроды Налібоцкага краю. Вы адчуеце сябе ўтульна ў вясёлым суладдзі дрэў, кветак і траў, звяроў і птушак. Вясёлыя прыгоды, нечаканыя здарэнні напаткаюць вас у казках паэта. Займальна, з добрым досціпам напісаны скорагаворкі і загадкі.
У свеце няма ніводнага дзіцяці, якое не любіць казкі. На жаль, стаўшы дарослымі, многія дзеці забываюцца, што калісьці ўмелі ствараць свой дзівосны казачны свет, дзе жылі іх улюблёныя героі і дзе заўсёды перамагала дабро.
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э.Нэсбіт, К.Грэхэма, Л.П.Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
Гэта не проста паэтычны зборнік, а яскравы калейдаскоп нашага жыцця, якое паўстае перад маленькім чытачом ва ўсёй разнастайнасці. Аўтар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з цеплынёй гаворыць пра прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, пра жывёл і птушак, пра школьныя здарэнні і цікавыя сітуацыі, у якія трапляюць юныя героі.
Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.
Вершы, казкі і байкі Алега Старынчыка адрасаваныя як дзецям, так і дарослым. Яны поўныя гумару, радасці і пяшчоты, любові да роднай зямлі, усяго навакольнага света. Гэта байкі пра нас саміх. Нават сатыра ў творах аўтара не крыўдзіць, бо яны напісаныя з вялікай павагай і дабрынёй.
"Кошачьи" сказки для детей 3-5 лет, где главный герой - котенок Коська - познает мир, делая маленькие кошачьи открытия, КОТорые многому учат людей. Эти детские сказки написаны и проиллюстрированы Сергеем Стельмашонком.
Кніга шатляндзкай пісьменьніцы Мэры Сьцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небясьпечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасьці, і ў яго сіле разьвіць іх у сабе ці занядбаць.
Казанне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. Выданне шыкоўна ілюстраванае, казка па матывах беларускай міфалогіі.
Аднойчы ў лес прыйшоў жыць чужынец — Пацучок. Качаня папярэдзіла, што пацукі — злодзеі. Яны лянівыя, брыдкія й брудныя. Гэта ведае кожны! Парсючок сказаў, што пацукам у лесе ня месца. Аднак Жабка вырашыла сама пайсьці й паглядзець...
У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч, 1876 – 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.