Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.
Аўтары "Нашай стравы" дапамогуць сучаснікам далучыцца да традыцыі – не толькі як чытачам, але і як кухарам-практыкам. Але, крыху, і як чараўнікам, бо гэтая кніга нават не так пра самі стравы, як пра той міфалагічны і гістарычны кантэкст, які робіць прыгатаванне і спажыванне ежы Высокай Культурай.
У кнігу ўвайшлі "Народны каляндар", а таксама прыкметы і павер'і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам – ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляху.
У кнізе змешчаны замовы, сабраныя студэнтамі БДПУ падчас палявой практыкі на мяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Адрасуецца студэнтам, педагогам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца вусна-паэтычнай спадчынай беларускага народа.
Як прадказаць надвор'е і ўраджай, як засцерагчыся ад хваробы і ад "благога вока"? На гэтыя і на безліч іншых пытанняў адказваюць прыкметы і павер’і – частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў. Гэтая кніга – першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці і фантазіі.
Як убачыць праўдзівы сон? Як адвесці злыя чары? Як варажыць на Каляды і на Купалле? На ўсе гэтыя пытанні дае адказ народная фантазія. Кнігу склалі народныя прыкметы і павер'і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. 3 вялікай цікавасцю чытаюцца таксама беларуская міфалогія і соннік.
Манаграфія з'яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы.
Кніга прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухомым святам. Да іх адносяцца Масленіца, Вербніца, Чысты чацвер, Вялікдзень, Радаўніца, Ушэсце.
У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа.
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі.
Фотаальбом на беларускай і англійскай мовах. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб'ектаў.