У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам.
Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?
У кніжцы надрукаваныя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці — паводле ўзросту і эстэтычных поглядаў. Фактычна, перад чытачом вымалёўваецца своеасаблівы культурны ландшафт.
Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі.
У кнізе ўпершыню ў параўнальным аспекце даследуецца любоўная і сямейная лірыка беларускага, украінскага і рускага народаў. Прасочваюцца вельмі сходныя і нават ідэнтычныя тыпалагічныя, семантычныя і семіятычныя характарыстыкі паэтычных твораў. Асабліва выразна выступае блізкасць вуснамоўных песенных культур беларусаў і ўкраінцаў, як па сюжэтах, так і па мастацка-вобразных паэтычных прыёмах і сродках.
У кнізе змешчаны замовы, сабраныя студэнтамі БДПУ падчас палявой практыкі на мяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Адрасуецца студэнтам, педагогам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца вусна-паэтычнай спадчынай беларускага народа.
З прыказкамі, прымаўкамі, прыгаворкамі, выслоўямі, фразэмамі, параўнаньнямі, зычэньнямі, вітаньнямі, дражнілкамі-кепікамі, праклёнамі, загадкамі, скорагаворкамі, калямбурамі, цытатамі з жыдоўскіх песень, анэкдотаў, і літаратурных твораў / Сабраў і пераклаў на беларускую Аляксандар Астравух. – Менск : Мэдысонт, 2008. – 928 с. : іл. ; у супэрвокл.
В. Ф. Шматаў [і інш.]; навук. рэд. В. Ф. Шматаў; НАН Беларусі, Ін-т мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы. – 2-е выданне. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 349 с. Цв. вокл.
Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі.
НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Уклад. І камент. М. А. Каладзінскага; Уступ. Арт. А. С. Фядосіка; Рэд. Выд. А. С. Фядосік, А. В. Сабалеўскі. – 2-е выданне, выпраўленае і дапрацаванае. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 554 с. – (Беларуская народная творчасць). Цв. вокл.
Кніга апавядае пра жыццё і дзейнасці выхадцаў з беларускіх земляў у Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў. Раздзелы згрупаваны па храналогіі, а таксама прафесійнай прыналежнасці больш як 2000 выдатных і ардынарных асобаў. Кніга адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай беларускага народа, гісторыяй, культурай і этнаграфіяй шматнацыянальнага Санкт-Пецярбурга.