Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
Война, увиденная детскими глазами, еще страшнее, чем запечатленная женским взглядом. К той литературе, когда "писатель пописывает, а читатель почитывает", книги Алексиевич не имеют отношения. Но именно по отношению к ее книгам чаще всего возникает вопрос: а нужна ли нам такая страшная правда? На этот вопрос отвечает сама писательница: "Человек беспамятный способен породить только зло и ничего другого, кроме зла".
"Імёны Свабоды" – гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў на яе жыццё і творчасць.
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893 – 1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча – класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча – аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.
Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука.
Можна спавядацца пра былое родным ці святарам. Можна перапісаць перажытае нуднымі радкамі ў тоўстыя сшыткі, якія той-сёй з блізкіх, можа, і пагартае. А можна перанітаваць усё тое ў кранальную кнігу – пад адной вокладкай і біяграфію (сваю, свайго пакалення і свайго часу), і мемуары, і ўспаміны, і аповесць-летапіс, і раман-сведчанне.
Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.
Беларуска Гэлена Скірмунт вучылася мастацтву ў лепшых мастакоў Еўропы сярэдзіны ХIX стагоддзя. Яна дасягнула дасканаласці ў жывапісе і скульптуры. Безумоўна яна была б зоркай нумар адзін у нашым выяўленчым мастацтве. Але лёс распарадзіўся інакш. Яна прыняла ўдзел у паўстанні 1863 года.
Кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў...
Рышард Капусцінскі — легенда польскай журналістыкі, сусветнавядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.