Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы!
Ангельская мова для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Паводле п'есы Вільяма Шэкспіра "Рамэо і Джульета". Літаратурная апрацоўка і пераказ Алены Задворнай. Пераклад на ангельскую мову Таццяны Кушнер. Ілюстрацыі Ігара Гардзіенкі.
Книга-бестселлер "Краіна Беларусь" в переводе на русский язык!
Занимательная и доступная для читателя любого возраста, эта книга вводит в мир нашего прошлого от древнейших времен до начала XX века. На ее страницах вы встретитесь с выдающимися историческими личностями, узнаете о жизни и быте, военных триумфах и культурных достижениях белорусов в разные эпохи.
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.
Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.
Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 года Вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла перамаглі, бо вялі ваяроў у бой за Айчыну і мелі побач верных абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.
Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.
Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.
Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Издание делает Библию более доступной, облекая её в новую и популярную форму. Вдумчивому читателю мы рекомендуем обращать внимание на ссылки внизу страниц, указывающие места в Писании, на основе которых создан пересказ библейских историй.
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.
Нясьвіскі “Катэхізіс” 1562 г. – выдатны помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя. Гэтае выданьне ўтрымлівае адаптаваны тэкст “Катэхізіса” і яго пераклад на сучасную беларускую мову. Адрасуецца навукоўцам, аспірантам,студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай.
Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).
Гэтая кніга – маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія.
Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентанцыйнае выданне, якое больш за 85 год чакала свайго перавыдання…
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту.
На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809 – 1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае таксама пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі "Міндоўг, кароль літоўскі".
Сусветны бэстсэлер! Пачатак падарожжа ў неверагодную краіну "Нарнію"!
"Хронікі Нарніі" — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
У дадзеным міні-альбоме распавядаецца аб жыцці і творчым шляху мастака Паўла Масленікава, а таксама прадстаўлены яго творы. Выданне мае невялікі фармат (170×150 мм) і аб'ём (79 старонак); пры гэтым выявы карцін надрукаваныя на мелаванай паперы, якая дазваляе перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў.
«Падарунак ад усяго сэрца» — зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці славянскага свету. Казкі, змешчаныя ў кнізе, вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Выданне багата ілюстравана.
Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!
Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.
Іван Фаміч Хруцкі – прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Гэта адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе. Яму ўдалося узняць жанр нацюрморта, які лічыўся да гэтага часу ніжэйшым жанрам, на ўзровень асобай увагі.
Шыкоўны альбом Уладзімера Цэсьлера, чыё імя ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім і сусьветным мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці.
Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.
У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў XII – XXI стагоддзях. Прысвечаны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю – каханню. Своеасаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвышэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню.