Рэпрынты, факсыміле

Багушэвіч Францішак. Творы
9'700 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Багушэвіч Францішак. Творы

Імя Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) – з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі. У кнізе яго вершы змешчаныя як лацінкаю (факсімільнае выданне з арыгіналу), так і кірыліцаю.

Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам
16'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Барадулін Рыгор. Маладзік над стэпам

Унікальнае рэпрынтнае выданне першае кнігі Рыгора Барадуліна!
Плюс камплект барадулінаўскіх паштовак – бясплатна!

"Маладзік над стэпам" – першая кніга Рыгора Барадуліна. У 1959 годзе, калі яна выйшла, аўтару было ўсяго 24 гады, ён якраз скончыў філфак БДУ. Цяперашняе перавыданне – праз паўстагоддзя – прымеркаванае да 75-годдзя Рыгора Барадуліна.

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы
31'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (13 votes)

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы

Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1911 г.
32'300 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1911 г.

Чацверты выпуск факсімільнага выдання першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты пачатку ХХ стагоддзя ўтрымлівае нумары за 1911 год.

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1912 – 1915, 1920 гг.
148'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1912 – 1915, 1920 гг.

Выпуск 5. Факсімільнае выданне. – Мінск : Тэхналогія, 2010. – Цвёрдая вокладка.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588
29'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года – помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным помнікам на сучаснай беларускай мове.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS