"Цацачная крама" – першая сольная праца Зьмітра Вайцюшкевіча. Яна стала для ўсіх пэўнай нечаканасьцю, але гэта не перашкодзіла альбому атрымаць лепшыя водгукі, а самому аўтару быць адзначаным рок-каронамі ў намінацыях "Музыка году" і "Традыцыі і сучаснасьць".
Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам – рознымі.