Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада і тут пачынаецца самае цікавае...
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.
Гэтая кніга была падрыхтаваная да друку яшчэ самім аўтарам. У 1995 годзе, праз тры гады пасля яго смерці, яна была выкінутая з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце.
У новым выданні аўтар спрабуе апісаць, згадаць і адрэфлексаваць "незвычайную эпоху, у якой жылі звычайныя людзі. Эпоху, дзе за плячамі засталося мноства няздзейсненых мараў і безліч нявырашаных пытанняў. Можа, таму так шмат пакутлівага плачу ў сучаснай беларускай прозе".
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў на яе жыццё і творчасць.
Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.
Матэрыялы зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё Гродна. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў.
Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.
У лістах Ларысы Геніюш знайшлі адлюстраванне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажыванні, яе вялікая любоў да Беларусі. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.
Кніга, выдадзеная першапачаткова польскаю моваю, зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаннях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадствам успрымаецца праз прызму стэрэатыпаў і ўяўленняў, часам беспадстаўных.
Кніга складаецца з 56 эсэ на 239 старонках пра фатаграфіі з краінаў Еўропы і Амерыкі ад сярэдзіны 19 ст. да нашых дзён. Гэтай кнігай Зянон Пазьняк прэзентуе сябе як мастацтвазнаўца, дасведчаны фатограф і праваднік у свет прыгожага.
Спадчына П. Сяўрука – гэта погляд мясцовага дзеяча нацыянальнага руху, які дазваляе сучаснаму чытачу больш глыбока зразумець гістарычныя падзеі той складанай і гераічнай эпохі ў гісторыі беларускага народа.
"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".
Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.
Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы. Гэты том з'яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першай частцы.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.