Нямецкая мова, як індаеўрапейская, — «сваячка» беларускай і іншых славянскіх моў. Але пасля гіпатэтычнага «моўнага разводу» народаў да шчыльных моўных кантактаў з немцамі справа дайшла толькі ў апошнія тысячу гадоў.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нямецкай мовай, гісторыяй і культурай.
Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходненіжнефранкскіх дыялектаў. У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотна могуць дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нідэрландскай мовай.
У выданне ўключаны найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя соўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю.
Выбраныя творы / Укл. У. Сіўчыкаў; Прадм. В. Ракіцкага. — Мінск: Радыёла-Плюс; Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2008. — 216 с.
У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў XII – XXI стагоддзях. Прысвечаны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю – каханню. Своеасаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвышэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню.
Словарь содержит более 2000 русских идиом, фразеологизмов, других устойчивых словосочетаний и 2000 их белорусских эквивалентов, сопровождающихся примерами использования в разговорной и письменной речи, а при необходимости и пояснениями.
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускага прыгожага пісьменства Максіма Багдановіча – вершы, наследванні, пераклады, апавяданні, артыкулы і лісты. Прадмову да яе напісаў народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгор Барадулін.
Кнігу народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры Рыгора Барадуліна склалі вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх матулям і татусям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. Змешчаныя як хрэстаматыйныя вершы, так і тыя, што друкуюцца ўпершыню.
Рэестр слоўніка ўключае каля 42000 слоў і словазлучэнняў, напісанне і вымаўленне якіх выклікаюць цяжкасці. Выданне падрыхтаванае з улікам "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года, які ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 года.
Латышская мова належыць да балтыйскай моўнай групы — найбліжэйшай да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моваў. Шматгадовае суседства беларусаў і латышоў мае свой адбітак у лексіцы, граматычным ладзе і іншых лiнгвiстычных аспектах. Гэта палягчае вывучэнне латышскай мовы беларусамі.
Беларуска-польскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.
У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.
Польская мова, як з гістарычнага, так і з практычнага гледзішча, не чужая беларусу. На працягу стагоддзяў яна была адной з моваў зносінаў, адной з літаратурных моваў, што ў той ці іншай меры ўжываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паралельнае функцыянаванне беларускай і польскай моваў прыводзіла да ўзаемных уплываў.
У кнізе прыводзяцца выбраныя тэксты для чытання і аналізу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
Издание подготовлено с учетом Правил белорусской орфографии и пунктуации, действующих с 1 сентября 2010 года. Словарь включает более 42 000 тысяч лексических единиц. Адресуется самому широкому кругу пользователей.
Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.
Вершы, загадкі, лічылкі, собраныя ў кнізе ў тэматычныя раздзелы. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.
Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай.
Лацінская мова, як з гістарычнага, так і з практычнага гледзішча, не чужая беларусу. На працягу стагоддзяў яна была адной з еўрапейскіх моваў зносін, адной з літаратурных моваў, што ў той ці іншай ступені ўжываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.
Славацкая мова належыць да ліку заходнеславянскіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на славацкую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.
Гэтую кнігу з яе асноўным творам, "Аўтабіяграфіяй", што належыць пяру выбітнага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага князя Багуслава Радзівіла, варта аднесці да "літаратуры факту". Адрасуецца чытачам, якія цікавяцца еўрапейскай гісторыяй.
Беларусь і Швецыя маюць даўнюю гісторыю дачыненняў. У нашай краіне існуе нязменная цікавасць да шведскай культуры, а таксама да шведскай мовы, якая належыць да ўсходнескандынаўскай падгрупы сучасных германскіх моваў.
Пошук па назьве тавару (назва і/або аўтар).
Не знайшлі патрэбнага тавару? Скарыстайце з пашыранага пошуку.