Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.
Зборнік разнастайны па жанрах — вершы, казкі, жарты, небыліцы. Творы прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у ix павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.
Новая кніжка для дзяцей «А ці ведаеце вы?» беларускай паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч у пазнавальнай і даступнай вершаванай форме знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленькімі і большымі прадстаўнікамі фаўны Беларусі. Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.
У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, "нашы малодшыя сябры"—птушкі, звяры ды іншыя насельнікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, — гэта і ёсць героі новай кнігі Анатоля Зэкава для дзяцей "Вожык вёз сараканожак".
У новай кнізе вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі!
Историко-психологический роман повествует о появлении в XVI в. человека, волею обстоятельств вынужденного согласиться на роль Иисуса Христа и впоследствии ставшего настоящим защитником обиженных и оскорблённых в средневековой Беларуси. В переводе на русский язык.
Усе разам мы павінны клапаціцца аб бяспецы дзяцей, аб тым, каб яны ведалі, як трэба паводзіцца дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе. Пра гэта і расказваецца ў кнізе, якая дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін.
«Падарунак ад усяго сэрца» — зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці славянскага свету. Казкі, змешчаныя ў кнізе, вучаць дабрыні, сумленнасці, любові да ўсяго жывога, павазе да старэйшых. Выданне багата ілюстравана.
У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Брык і Шуся - найлепшыя сябры, якія сустрэліся некалі ў гарадскім парку. Ён - вялікі, бачыў ужо ўсё на свеце і стаміўся ад адзіноты. I яна - маленькая, але вельмі смелая - з самай галоўнай марай пра Лета. Але на дварэ восень, і сябрам часам бывае сумна... Пакуль да іх не прыходзіць незвычайны госць, які прапануе правесці сапраўднае расследаванне. Сумаваць цяпер не давядзецца!..
Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца.
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чый ўплыў на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер.
Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае...
Кнігу "Пясочны гадзіннік" літаратурнага крытыка Лады Алейнік склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу XX – XXI стагоддзяў. Аўтарка аналізуе творчасць Васіля Быкава, Сяргея Грахоўскага, Янкі Скрыгана, Янкі Брыля, Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Сцяпана, Людмілы Рублеўскай ды іншых.
"Новае жыццё" Дантэ і "Кніга песень" Петраркі ўваходзяць у лік тых твораў, без якіх цяжка ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, яны даўно сталі хрэстаматыйнымі. I толькі зараз беларускі чытач мае магчымасць — нарэшце! — чытаць іх на роднай мове дзякуючы таленту і намаганням вядомага беларускага паэта Уладзіміра Скарынкіна, які некалькі гадоў таму падараваў нам першы поўны пераклад "Боскай камедыі" Дантэ.
«Куды блінок закаціўся» — гэта кніга, якая адкрывае новую серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Зборнік складаюць як празаічныя, так і вершаваныя казкі вядомых сучасных аўтараў. Кожная з іх — цікавая і арыгінальная, вучыць дабрыні, спагадзе, павазе да бацькоў, любові да Радзімы.
У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. I па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі... Але ўсё ж асноўнае ў ей — казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны.
Якія насякомыя, як і птушкі, адлятаюць у вырай? Хто з насякомых самы хуткі? Як насякомыя адрозніваюць "сваяка" ад чужынца? Ці праўда, што начныя матылькі чуюць лепш за людзей, а восы будуюць папяровыя домікі? За што птушкі не любяць божую кароўку? Навошта мурашкі на зіму пераносяць тлю ў свае домікі? На гэтыя, а таксама на шматлікія іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе. Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі.
Вершы вылучаюцца сацыяльна-філасофскім зместам, прасякнуты пачуццём любові да роднай Беларусі і глыбокім роздумам над яе гістарычным мінулым і будучыняй.
Акрамя вершаў у кнігу ўвайшлі эсэ "Дарогамі Максіма Багдановіча", дзе аўтар раскрывае як даследчык многія старонкі творчага і жыццёвага шляху М. Багдановіча.
Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
Кніга змяшчае аповесць Алены Брава "Дараванне" на трох мовах — па-беларуску, а таксама ў перакладах на нямецкую і рускую мовы. Гэты твор сёлета ўвайшоў у шорт-ліст і мае ўсе шанцы атрымаць прэстыжную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Аповесць прызначаная для шырокага кола чытачоў.
Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.
Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю...». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.
З першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.
У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.
3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.
У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.
I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.